Logo Polskiego Radia
Print

У Менску найбольш скарачэньняў будзе ў фінансавай сфэры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.02.2019 15:07
Сёлета ў Менску створаць 610 працоўных месцаў у прамысловым сэктары.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Менску найбольш скарачэньняў сёлета будзе ў фінансавай сфэры, паведамляе TUT.by. У выніку рэарганізацыі інкасатарскай службы адбудзецца маштабная ліквідацыя працоўных месцаў і яна складзе да 90% ад усіх скарачэньняў у сталіцы.

Пры гэтым, паводле інфармацыі службаў занятасьці, сёлета ў Менску створаць 610 працоўных месцаў у прамысловым сэктары. Станоўчы балянс паміж ліквідацыяй працоўных месцаў і іх стварэньнем захаваецца, але колькасьць новых вакансіяў усё адно зьменшыцца.

На 1 студзеня гэтага году ў службу занятасьці заявілі 17,4 тысячы вакансіяў, а зарэгістраваных беспрацоўных было 1100 чалавек. Спэцыялісты службы пры гэтым адзначаюць, што колькасьць беспрацоўных гэтым не абмяжоўваецца. Калі супастаўляць колькасьць прэтэндэнтаў на вакансіі з колькасьцю звольненых работнікаў з прадпрыемстваў, то летась гэта было 165 тысяч чалавек. Пры гэтым на працу летась прынялі 161 тысячу чалавек.

tut.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт