Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія амбасадары павінны зарабляць валюту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.02.2019 17:35
Яны павінны нарасьціць экспарт на 5% больш, чым летась.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта вынікае з зацьверджаных урадам ключавых паказьнікаў працы па экспарце.

«Даручана забясьпечыць штомесячнае павелічэньне абʼёмаў экспарту тавараў у працэнтах да аналягічнага пэрыяду 2018 года не ніжэй 3-5% у год.

Самыя складаныя задачы ўскладзены на дыпляматычныя місіі ў Вэнэсуэле і Нігерыі: рост экспарту ў гэтыя краіны павінен скласьці 60% і 45% адпаведна.

На 30% павінны нарасьціць экспарт амбасады ў Аргентыне і Украіне.

15% прырост экспарту павінна забясьпечыць пасольства ў Віетнаме, а ва Ўзбэкістане – 8%.

Перад амбасадай Беларусі ў Расіі стаіць задача павялічыць экспарт на 7%.

Кантроль за выкананьнем дадзенай пастановы ўскладзены на Міністэрства замежных спраў.

Паводле TUT.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт