Беларусь нарошчвае інвэстыцыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.02.2019 16:11
Беларускі кіраўнік падпісаў указ аб зацьвярджэньні Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на бягучы год.
Foto: polskieradio.pl
Уся дзяржінвэстпраграма ўтрымлівае 113 абʼектаў.
На іх фінансаваньне ў бягучым годзе прадугледжваецца накіраваць 511 мільёнаў беларускіх рублёў, у тым ліку 189 мільёнаў – за кошт дзяржаўных капітальных укладаньняў, 80 мільёнаў – за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага разьвіцьця, яшчэ 80 мільёнаў – са сродкаў рэзэрвовага фонду прэзыдэнта Беларусі, 95 мільёнаў – са сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду і 46 мільёнаў – са сродкаў на захаваньне і пашырэньне сельскагаспадарчых угодзьдзяў.
Перш за ўсё фінансавыя сродкі будуць сканцэнтраваны на абʼектах, што ўводзяцца ў эксплёатацыю ў 2019 годзе, і на пераходных абʼектах з высокай ступеньню будаўнічай гатоўнасьці.
У адпаведнасьці з праграмай, у бягучым годзе намечана пачаць фінансаваньне будаўніцтва і рэканструкцыі 26 абʼектаў, у тым ліку корпуса хірургіі і трансплянталёгіі ў Мінску, інтэрната Гродзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта на 1030 месцаў, абласнога анкалягічнага дыспансэра ў Гродне, арэнднага дома для мэдыцынскіх работнікаў у вёсцы Андрэеўшчына Аршанскага раёна, 9 жылых дамоў для семʼяў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, аварыйнага моста цераз раку Піна на аўтамабільнай дарозе Р6 Івацэвічы – Пінск – Столін.
Паводле Белта/юл