Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ствараюць ІТ-роту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.02.2019 14:12
Лукашэнка спадзяецца, што новая вайсковая частка павысіць экспарт.
Photo: TheDigitalWay/pixabay.com/CC0 Creative CommonsPhoto: TheDigitalWay/pixabay.com/CC0 Creative Commons

Аляксандр Лукашэнка чакае ад роты інфармацыйных тэхналёгій Вайсковай акадэміі практычных вынікаў, у тым ліку прасоўваньня сваіх распрацовак на экспарт. Пра гэта ён заявіў, наведваючы сёньня гэта падразьдзяленьне.

«Нам патрэбны вынік. Вядома, перш за ўсё для арміі, але трэба ствараць такі прадукт, які можна будзе і прадаць. Вы павінны прадаваць не толькі на ўнутраным рынку, але і на зьнешнім – экспартам займацца», – падкрэсьліў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка даручыў, каб атрыманыя сродкі ад экспарту IT паслуг пасьля выплаты падаткаў заставаліся ў распараджэньні акадэміі і самога падразьдзяленьня.

«Трэба рабіць усё, каб гэтая ідэя не загінула ў зародку. І з ПВТ працуйце больш цесныя. Будуць дапамагаць і павінны дапамагаць», – дадаў беларускі кіраўнік.

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт