У Беларусі запрацаваў украінскі тэлеканал
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.02.2019 12:43
З пачатку лютага ў беларускіх кабэльных сетках зьявіўся тэлеканал UATV.
Zdjęcie ilustracyjnePixabay/Gadini/CC0 License
Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Афіцыйны дыстрыбʼютар тэлеканала ў Беларусі кампанія «Навігатар ТБ» паведаміла, што па стане на сярэдзіну лютага UATV даступны абанэнтам лічбавых пакетаў кабэльных сетак УП «Сучасныя электронныя тэхналёгіі», якія вяшчаюць у Менску ды менскім раёне.
Паводле інфармацыі дыстрыбʼютара, у найбліжэйшы час плянуецца падключэньне UATV яшчэ да некалькіх апэратараў кабэльных сетак Беларусі», – распавёў амбасадара
Пасол дадаў, што ў бліжэйшы час будзе праведзеная прэзэнтацыя канала для апэратараў, СМІ ды грамадзкасьці.
Паводле TUT.BY/юл