Віцэ-прэм'ер назваў укідам «чуткі» аб тым, што ў міліцыю будуць паведамляць аб палавым жыцьці школьніц.
Віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка, наведваючы РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі ім. М. М. Аляксандрава, адзначыў: «Чуткі пра тое, што пасьля плянавых аглядаў лекары будуць паведамляць у УУС пра факты палавога жыцьця школьніц малодшых 16 гадоў – ўкід у інфармацыйную прастору, дутая, абсалютна безгрунтоўная сэнсацыя», – гаворыцца ў паведамленьні.
Намесьнік прэмʼер-міністра падкрэсьліў, што ў Беларусі створаны неабходны прававы мэханізм, зацьверджаная адпаведная нарматыўная прававая база, якая абавязковая для выкананьня і лекарамі, і праваахоўнымі органамі.
- Ёсьць нормы канстытуцыі, закона аб ахове здароўя, якім гарантуецца ў тым ліку захаваньне мэдычнай таямніцы. Ніякіх навацый з мэтай памяняць дзеючае заканадаўства ні ўрад, ні іншыя структуры не ініцыявалі, – падкрэсьліў ён. – Прававая сыстэма ў пляне аказаньня мэдыцынскай дапамогі, дыспансэрызацыі не мяняецца.
Нагадаем, раней пра тое, што пасьля плянавых мэдаглядаў мэдыкі будуць інфармаваць УУС пра факты палавога жыцьця школьніц малодшых 16 гадоў, паведаміў на калегіі галоўнага ўпраўленьня адукацыі Мінаблвыканкама начальнік аддзела па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі УУС Менаблвыканкама Яўген Дубаневіч.
….

tut.by/ав