Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка анансаваў пашыраную нараду з сілавікамі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.02.2019 12:08
На нарадзе будуць падведзены вынікі працы ў 2018 годзе, а таксама шэраг пытаньняў, якія патрабуюць увагі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка анансаваў пашыраную нараду з сілавікамі
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сёньня, прымаючы з дакладам генэральнага пракурора Аляксандра Канюка, даручыў яму падключыцца да падрыхтоўкі нарады з сілавым блёкам краіны.
Чакаецца, што на нарадзе будуць падведзены вынікі працы ў 2018 годзе, а таксама шэраг пытаньняў, якія патрабуюць увагі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.
«Вынікі – два словы. І праблемы, якія мы сёньня бачым, каб мы іх абгаварылі і прымалі рашэньне калегіяльна. А не так, як у міліцыі там хто-небудзь што-небудзь скажа, і пайшоў шум. Потым яшчэ хтосьці нешта скажа … Трэба, каб была нейкая адзіная канцэпцыя ў нас. У тым ліку па выніках, пачынаючы ад арміі і заканчваючы Сьледчым камітэтам», – пазначыў кіраўнік дзяржавы тэматыку будучага мерапрыемствы.
Непасрэдна генпракурора Аляксандар Лукашэнка папрасіў коратка далажыць аб пытаньнях, якія тычацца прэзыдэнта, патрабуюць узгадненьня.
Улічваючы, што генпракурок Аляксандар Канюк таксама ўзначальвае назіральную раду Беларускай фэдэрацыі лыжных гонак, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сытуацыяй і ў гэтай сфэры.
https://nn.by/?c=ar&i=225710

nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт