У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
З 21 лютага на 1 капейку. Пра гэта паведамляе прэс-служба „Белнафтахіма”.
У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. З 21 лютага на 1 капейку. Пра гэта паведамляе прэс-служба „Белнафтахіма”.
У чацьвер кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра ўжо складае 1,44 рубля, АІ-95-К5-Эўра - 1,55 рубля, АІ-98-К5-Эўра - 1,76 рубля, дызэльнае паліва каштуе 1,55 рубля.
„Белнафтахім” спасылаецца на стабільны рост цаны на нафту ў лютым 2019-га, яна ўжо наблізілася да 66 даляраў за барэль.
„Такім чынам, кошт нафты выйшаў за межы цэнавога калідора, у рамках якога захоўвалася магчымасьць падтрыманьня бягучага ўзроўню розьнічных цэн на аўтамабільнае паліва, - адзначае прэс-служба канцэрна. - Ва ўмовах фармаваньня кошту на нафту для беларускіх НПЗ у 2019 годзе для падтрыманьня эфэктыўнай працы заводаў неабходная карэкціроўка цэн на маторнае паліва для беларускага рынку”.
Таму, у адпаведнасьці з прынятай раней стратэгіяй паступовых зьменаў цаны, і было вырашана павысіць кошт на аўтамабільнае паліва.
Папярэдняе падаражаньне адбылося 27 студзеня.
euroradio.fm/аз