Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначыць Дзень роднай мовы
21 лютага 2019 году ранкам і ўвечары на будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зьявяцца спрадвечныя беларускія словы, аб’яднаныя дэвізам «Слоў ня крышыць ні век, ні тапор» (Якуб Колас).
У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ў гэтым годзе ўжо 20 раз, на вонкавым электронным сьветлавым таблё бібліятэкі можна будзе ўбачыць ня толькі традыцыйныя цытаты клясыкаў нацыянальнай літаратуры пра беларускую мову, але й словы, якія адрозьніваюць беларусаў ад іншых народаў.
«Для папулярызацыі роднай мовы сярод беларусаў мы выбралі тую лексыку, якая паказвае спэцыфіку характару й быту, адносінаў да жыцьця й акаляючага асяродзьдзя нашых суайчыньнікаў, асаблівасьці гучаньня й напісаньня нашай мовы», – адзначае першы намесьнік дырэктара Алена Далгаполава.
Кожны жадаючы зможа паспрабаваць успомніць, што такое «багоўка», «усьцяж» і «крынічыць». Для тых жа, хто вырашыць праверыць свае здагадкі ці даведацца нешта новае, значэньні слоў будуць разьмешчаны ў афіцыйных групах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сацыяльных сетках, паведамляе прэс-служба ўстановы культуры.

радыё рацыя/вс