Грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне» падало апэляцыйную скаргу на рашэньне эканамічнага суда Менску ад 31 студзеня, якое пакуль не набыло моц. Справа датычыць скасаваньня дамовы арэнды паловы галоўнай залі сядзібы БНФ у Менску.
Нагадаем, што сваім рашэньнем па іску камунальнага прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» суд пастанавіў скасаваць дамову арэнды памяшканьня ў Менску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б і высяліць Менскую абласную арганізацыю Грамадзкага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне» з гэтага памяшканьня. Гаворка вядзецца пра палову галоўнай залі Сядзібы БНФ – па трох астатніх ісках «Домэнэргасэрвісу» суд адмовіў у задавальненьні іскавых патрабаваньняў да структураў БНФ.
У якасьці падставы для апэляцыйнай скаргі Грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне» прыводзіць памылковую ацэнку судом абставінаў справы, датычных пратэрміновак у аплаце арэнды памяшканьня, а таксама неналежную інтэрпрэтацыю істотнага характару дапушчаных арандатарам парушэньняў умоваў аплаты арэнды. Пададзеныя ісцом патрабаваньні былі датычныя аднаго пакоя з шасьці, якія арэндуе БНФ у межах аднаго маёмаснага комплекса, у якім месьцяцца шэсьць арганізацыяў БНФ (Партыя БНФ, Менская гарадзкая арганізацыя Партыі БНФ, Менская абласная арганізацыя Парыті БНФ, Грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне», Менская гарадзкая арганізацыя БНФ «Адраджэньне», Менская абласная арганізацыя БНФ «Адраджэньне»). Па ўсіх шасьці арганізацыях кіраўніцтва партыі і ГА прадпрымае захады па ліквідацыі запазычанасьцяў і паступова іх ліквідуе, імкнучыся не дапускаць таксама ўтварэньня дадатковых запазычанасьцяў па бягучых плацяжах.
Менская абласная арганізацыя ГА БНФ «Адраджэньне» займае цяпер палову галоўнай залі цэнтральнай сядзібы. Скасаваньне гэтай дамовы арэнды можа пазбавіць магчымасьці паўнавартаснага выкарыстаньня найвялікшага пакоя Сядзібы. Менавіта на гэтых плошчах адбываецца большасьць выставаў і імпрэзаў, што ладзяцца ў Сядзібе БНФ. Такім чынам, у выніку судовага рашэньня апынулася пад пагрозай функцыя Сядзібы як пляцоўкі для мерапрыемстваў незалежных грамадзкіх ініцыятываў.

БНФ/ав