Эўракамісар Этынгер: ЭЗ і Беларусь дасягнулі значнага прагрэсу ў дачыненьнях
Эўрапейскі Зьвяз і Беларусь дасягнулі значнага прагрэсу ў рэалізацыі шэрагу ініцыятыў у двухбаковых адносінах, заявіў эўракамісар па бюджэце й чалавечых рэсурсах Гюнтэр Этынгер па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 18 лютага ў Менску.
На сустрэчах з Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намесьнікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам Этынгер абмеркаваў стан двухбаковых дачыненьняў. Камісар вітаў актыўны ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве, якое адзначае сёлета дзесяцігодзьдзе, паведамляе прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску.
Эўракамісар абмеркаваў магчымасьць правядзеньня ў беларускай сталіцы мерапрыемства высокага ўзроўню з нагоды юбілею Ўсходняга партнэрства.
«Я вітаю адкрыты й канструктыўны дыялёг, які адбыўся ў нас сёньня з прэзыдэнтам Лукашэнкам і шэрагам прадстаўнікоў ягонага ўрада. За апошнія тры гады Эўрапейскі Зьвяз і Беларусь дасягнулі значнага прагрэсу ў рэалізацыі шэрагу ініцыятыў у двухбаковых адносінах. Гэта павінна дапамагчы нам у далейшым умацаваньні супрацы паміж Беларусьсю й ЭЗ у бліжэйшай будучыні; пагадненьне аб нашых прыярытэтах партнэрства стала б важнай вяхой на гэтым шляху», – падкрэсьліў Этынгер.
Прадстаўнік Эўракамісіі падкрэсьліў, што ЭЗ зьяўляецца найбуйнейшым донарам фінансавай дапамогі Беларусі й актывізаваў фінансавую супрацу, каб дасягнуць канкрэтных зьменаў на карысьць грамадзян.
На сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі і ўдзельнікамі праекта прафэсійных абменаў MOST эўракамісар падкрэсьліў ролю актыўнай грамадзянскай супольнасьці ў забесьпячэньні сацыяльна-эканамічнага дабрабыту краіны.
Этынгер паведаміў вузкаму колу журналістаў, што Эўразьвяз гатовы павялічыць фінансаваньне праектаў у Беларусі. Фрагмэнт інтэрвію быў паказаны ў эфіры навін тэлеканала «Беларусь 1».
Паводле слоў эўракамісара, бакі вырашылі стварыць рабочую групу, у склад якой увойдуць экспэрты ад Беларусі й Эўракамісіі, каб абмеркаваць канкрэтныя напрамкі супрацы й сфэры для рэалізацыі будучых сумесных праектаў, у тым ліку транспамежнай транспартнай інфраструктуры. Эўракамісар таксама падкрэсьліў намаганьні Беларусі па забесьпячэньні бясьпекі ў рэгіёне.

белапан/вс