17 лютага арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў новыя званы на Чырвоным касьцёле ў Менску. У савецкія часы гістарычныя званы былі зьнятыя з Чырвонага касьцёла, які быў ператвораны ў Дом кіно.
Падзея благаслаўленьня новых званоў у Чырвоным касьцёле стала магчымай дзякуючы стараньням пробашча кс. каноніка Ўладзіслава Завальнюка, кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча, ахвярнасьці парафіі і спонсараў.
«Званы на вежы Чырвонага касьцёла маўчалі доўгія пакаленьні. Атэісты і бязбожнікі трыюмфавалі. Яны забыліся пра словы Хрыста, што брамы пякельныя ня зьнішчаць Касьцёла, – гаварыў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. – Сёньняшняя падзея як раз і зьяўляецца выдатным доказам гэтых слоў Збаўцы.
Благаслаўленьне званоў яшчэ раз сьведчыць, што Бог зьяўляецца Панам гісторыі і Ён, а не моцныя гэтага сьвету, яе піша».
Па традыцыі, званы маюць свае ўласныя імёны. Самы вялікі звон вагаю ў 1200 кг называецца «Арханёл Міхал». Сярэдні звон вагаю ў 700 кг адліты ў гонар фундатара Чырвонага касьцёла славутага менскага грамадзкага дзеяча і мэцэната Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Найменшы звон вагаю ў паўтоны прысьвечаны жонцы Эдварда Вайніловіча Алімпіі і іх двум заўчасна памерлым дзеткам – Сымону і Алене.
17 лютага арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў новыя званы на Чырвоным касьцёле ў Менску. У савецкія часы гістарычныя званы былі зьнятыя з Чырвонага касьцёла, які быў ператвораны ў Дом кіно.
Падзея благаслаўленьня новых званоў у Чырвоным касьцёле стала магчымай дзякуючы стараньням пробашча кс. каноніка Ўладзіслава Завальнюка, кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча, ахвярнасьці парафіі і спонсараў.
«Званы на вежы Чырвонага касьцёла маўчалі доўгія пакаленьні. Атэісты і бязбожнікі трыюмфавалі. Яны забыліся пра словы Хрыста, што брамы пякельныя ня зьнішчаць Касьцёла, – гаварыў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. – Сёньняшняя падзея як раз і зьяўляецца выдатным доказам гэтых слоў Збаўцы. Благаслаўленьне званоў яшчэ раз сьведчыць, што Бог зьяўляецца Панам гісторыі і Ён, а не моцныя гэтага сьвету, яе піша».

catholic.by/ав