Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь спадзяецца ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю ў 2020 годзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2019 10:37
Менск вядзе актыўныя перамовы па больш хуткаму афармленьнi чалецтва ў арганізацыі.
фото: иллюстрационный материал

Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка падчас 11-га пасяджэньня працоўнай групы па далучэньні Беларусі да арганізацыі, якое адбылося 15 лютага ў Жэнэве.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі паінфармаваў удзельнікаў пра разьвіцьцё беларускай эканомікі, прасоўваньні па шляху ўступленьня ў СГА, пра вынікі, якія былі дасягнуты з папярэдняга пасяджэньня траўня 2018 года, а таксама пра завяршэньне двухбаковых перамоваў па доступе на рынкі з 4-ма чальцамі СГА, паведаміла прэсавая служба МЗС Беларусі.

Еўдачэнка заклікаў краіны арганізацыі падтрымаць намаганьні Беларусі па больш хуткаму афармленьнi чалецтва ў СГА, якое магло б адбыцца ў ходзе 12-й Міністэрскай канфэрэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года ў Астане.

У пасяджэньні прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 70 краінаў-сябраў арганізацыі. Прадстаўнікі Аўстраліі, Аргентыны, Армэніі, Бразыліі, Віетнама, ЭЗ, Казахстана, Канады, Кітая, Кыргызстана, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Швэйцарыі і шэрагу іншых краін у сваіх выступах падтрымалі прынятыя ўрадам Беларусі захады па далучэньні да СГА і выказалі гатоўнасьць да актыўнай сумеснай працы з Беларусьсю ў 2019 годзе з мэтай хутчэйшага завяршэньня перамоўнага працэсу, падкрэсьлілі ў МЗС.

Наступнае афіцыйнае пасяджэньне рабочай групы плянуецца правесьці да канца лета 2019 года.

Паводле МЗС Беларусі/tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт