Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь хоча нарошчваць экспарт у Расею

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2019 09:45
Менск хоча актывізаваць эканамічную супрацу з расейскімі рэгіёнамі.
Photo: pixabay.com/CC0

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка прыняў удзел у Расійскім інвэстыцыйным форуме ў Сочы, абмеркаваў з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў нарошчваньне беларускага экспарту і стварэньне сумесных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміла прэсавая службе амбасады Беларусі ў Расіі.

«На палях форуму Уладзімір Сямашка правёў працоўныя сустрэчы з губэрнатарам Бранскай вобласьці Аляксандрам Багамазам, старшынёй Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю Юрыем Бурлачко, першым віцэ-прэзыдэнтам АТ »Газпрамбанк« Аляксеем Чычканавым, – адзначылі ў дыпмісіі. Адбыліся таксама перагаворы пасла з прадстаўнікамі шэрага іншых расійскіх рэгіёнаў.

У ходзе сустрэч і перамоваў асноўная ўвага надавалася разьвіцьцю і пэрспэктыўным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяньня, канкрэтным прапановам па нарошчваньні беларускага экспарту, арганізацыі паставак тэхнікі, стварэньні зборачных вытворчасьцей, прыцягненьні расійскіх інвэстыцый у эканоміку Беларусі і рэалізацыі інфраструктурных праектаў.

У рабоце форуму прымаюць таксама ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва вялікіх беларускіх прадпрыемстваў – МТЗ, МАЗ, «Белкамунмаш», «Магілёўліфтмаш» і іншых. «Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў праводзяць дзелавыя кантакты з расійскімі партнэрамі ды бізнэсоўцамі», – сказалі ў пасольстве. Расійскі інвэстыцыйны форум, які прадоўжыцца ў Сочы да 16 лютага, сабраў больш за 3 тысячы удзельнікаў з 60 краін.

Паводле Белта /юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт