Logo Polskiego Radia
Print

Кітайская кампанія можа ўзяць у арэнду беларускі аэрапорт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.02.2019 11:56
У плянах візыт дэлегацыі кітайскай карпарацыі для вывучэньня магчымасьці арэнды беларускага рэгіянальнага аэрапорта.
pixabay.com/CC0

Кітайская кампанія можа ўзяць у арэнду беларускі аэрапорт
14 лютага адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудога са старшынёй савета дырэктараў карпарацыі Gansu Provincial Highway Aviation Tourism Investment Group Шы Пэйжунам. Бакі абмеркавалі пэрспэктывы рэалізацыі сумесных праектаў у сфэры турызму, фінансаў, адукацыі.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы дамовіліся арганізаваць візыт дэлегацыі кітайскай карпарацыі ў Беларусь для вывучэньня магчымасьці арэнды беларускага рэгіянальнага аэрапорта, паведамілі ў пасольстве.
Таксама Кірыл Руды абмеркаваў з гендырэктарам кампаніі Ulavie Лю Цзын’ін завяршэньне рэгістрацыі формулы дзіцячага харчаваньня ААТ «Беллакт» і пляны працы кампаніі на 2019 гады па пастаўках у Кітай беларускіх прадуктаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт