Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе чысты прыбытак арганізацый абваліўся амаль на 40%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.02.2019 10:02
Колькасьць стратных арганізацый у 2018 годзе склала 15,2%.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасьць стратных арганізацый у 2018 годзе ў параўнаньні з 2017-м зьнізілася з 1.097 да 1.094, або на 0,3%, іх удзельная вага не зьмянілася і склала 15,2%.

Чысты прыбытак арганізацый на 1 студзеня 2019 года склаў 5 мільярдаў 159,5 млн рублёў, што на 38,9% менш, чым у 2017 годзе. Прыбытак да падаткаабкладаньня склаў 7 млрд 559,5 млн (на 30,6% менш).

Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 7,8% да 16 млрд 915,1 млн руб. Рэнтабэльнасьць продажаў і рэалізаванай прадукцыі склала 7,6 і 9,5% адпаведна (за 2017 год - 8,2 і 10,2%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў бягучых цэнах склала 222 млрд 283,9 млн рублёў, або на 15,8% больш, чым у 2017 годзе.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у 2018 годзе ў параўнаньні з 2017-м павялічылася на 16% да 178 млрд 474,6 млн руб.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт