Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла продаж леку ад кашлю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2019 16:01
Прэпарат можа быць небясьпечным для сэрца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла продаж леку ад кашлю – яно можа быць небясьпечным для сэрца.
Аптэкі і бальніцы Беларусі павінны прыпыніць продаж і ўжываньне папулярнага леку «Эреспал» і іншых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць фэнспірыд. Раней паведамлялася, што дасьледаваньні паказалі: лекі могуць быць небясьпечнымі для сэрца – выклікаць арытмію.
Як адзначаецца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 11 лютага, з продажу канфіскоўваюцца наступныя прэпараты: «Інспірон» (сіроп і таблеткі), «Сірэсп» (сіроп), «Фэнспірід» (сіроп і таблеткі), «Эрэспал» (сіроп і таблеткі). Іх прызначалі для лячэньня кашлю, ларынгіту, бранхіту, рынафарынгіту і пры тэрапіі бранхіяльнай астмы.
Праблемы ўзьнікаюць толькі на фоне прыёму прэпарата, таму небясьпекі для тых, хто лячыўся «Эрэспалам» раней, няма. Цэнтар экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя адзначае, што тым, хто зараз прымае лекі, трэба зьвярнуцца да лекара, каб выбраць іншы прэпарат – у Беларусі ёсьць альтэрнатыўныя лекі без фэнспірыда.
Забарона дзейнічае да завяршэньня Міністэрствам аховы здароўя ацэнкі суадносін карысьці і рызыкі леку.
Раней лек па той жа прычыне забаранілі ў Францыі. У інтарэсах бясьпекі пацыентаў кампанія «Les Laboratoires Servier« адклікала з рынку лекавыя сродкі.

Аптэкі і бальніцы Беларусі павінны прыпыніць продаж і ўжываньне папулярнага леку «Эреспал» і іншых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць фэнспірыд. Раней паведамлялася, што дасьледаваньні паказалі: лекі могуць быць небясьпечнымі для сэрца – выклікаць арытмію.

Як адзначаецца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 11 лютага, з продажу канфіскоўваюцца наступныя прэпараты: «Інспірон» (сіроп і таблеткі), «Сірэсп» (сіроп), «Фэнспірід» (сіроп і таблеткі), «Эрэспал» (сіроп і таблеткі). Іх прызначалі для лячэньня кашлю, ларынгіту, бранхіту, рынафарынгіту і пры тэрапіі бранхіяльнай астмы.

Праблемы ўзьнікаюць толькі на фоне прыёму прэпарата, таму небясьпекі для тых, хто лячыўся «Эрэспалам» раней, няма. Цэнтар экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя адзначае, што тым, хто зараз прымае лекі, трэба зьвярнуцца да лекара, каб выбраць іншы прэпарат – у Беларусі ёсьць альтэрнатыўныя лекі без фэнспірыда.

Забарона дзейнічае да завяршэньня Міністэрствам аховы здароўя ацэнкі суадносін карысьці і рызыкі леку.Раней лек па той жа прычыне забаранілі ў Францыі. У інтарэсах бясьпекі пацыентаў кампанія «Les Laboratoires Servier« адклікала з рынку лекавыя сродкі.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт