Сёньня пахавалі забітых у Стоўпцах настаўніцу і вучня
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.02.2019 15:42
Забойствы, якія здарыліся 11 лютага, ускалыхнулі ўсёй краінай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: summa/pixabay.com/CC0 Public Domain
Сёньня пахавалі забітых у Стоўпцах настаўніцу і вучня
Больш за 200 чалавек прыйшлі да царквы Сьвятой Ганны ў Стоўпцах, каб разьвітацца з 17-гадовым Аляксандрам, вучнем стаўпецкай школы нумар 2, які загінуў 11 лютага ад удару нажом. За труной, якую ад ягонага дома на вуліцы Чарняхоўскага да царквы ў старой частцы гораду несьлі на руках, ішлі бацькі і сваякі хлопца, вучні і настаўнікі школы. Працэсія расьцягнулася на сотні мэтраў, яе суправаджалі аўтамабілі ДАІ і хуткай дапамогі.
«Немагчыма зразумець, што здарылася, як немагчыма і апраўдаць забойства», – пачаў службу ў царкве айцец Аляксандар. Побач з праваслаўным сьвятаром стаяў ксёндз мясцовага касьцёла айцец Ігар.
Забітую 11 лютага ў Стаўпецкай школе нумар настаўніцу Марыну Пархімовіч пахавалі ў вёсцы Шашкі ў 20 кілямэтрах ад Стоўпцаў. Яна там нарадзілася і вырасла. У Шашках дагэтуль жыве маці настаўніцы. На пахаваньне прыйшло шмат выпускнікоў Марыны Пархімовіч.
Больш за 200 чалавек прыйшлі да царквы Сьвятой Ганны ў Стоўпцах, каб разьвітацца з 17-гадовым Аляксандрам, вучнем стаўпецкай школы нумар 2, які загінуў 11 лютага ад удару нажом. За труной, якую ад ягонага дома на вуліцы Чарняхоўскага да царквы ў старой частцы гораду несьлі на руках, ішлі бацькі і сваякі хлопца, вучні і настаўнікі школы. Працэсія расьцягнулася на сотні мэтраў, яе суправаджалі аўтамабілі ДАІ і хуткай дапамогі.
Забітую 11 лютага ў Стаўпецкай школе нумар настаўніцу Марыну Пархімовіч пахавалі ў вёсцы Шашкі ў 20 кілямэтрах ад Стоўпцаў. Яна там нарадзілася і вырасла. У Шашках дагэтуль жыве маці настаўніцы. На пахаваньне прыйшло шмат выпускнікоў Марыны Пархімовіч.
паводле Радыё Свабода/ав