Logo Polskiego Radia
Print

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скарачаюцца другі месяц запар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2019 14:31
Скарачэньне тлумачылася плянавым пагашэньнем зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: hamiltonleen/pixabay.com/CC0 Public Domain

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скарачаюцца другі месяц запар
У студзені 2019 года міжнародныя рэзэрвовыя актывы РБ зьнізіліся ў параўнаньні са сьнежнем на 139,9 млн. даляраў (2%), нягледзячы на выплаты па даўгах ў памеры 650 млн. даляраў.
У выніку дадзеныя актывы склалі на 1 лютага 7 017,7 млн. даляраў, што крыху ніжэй за ўзровень, на якім яны павінны апынуцца ў канцы года ў адпаведнасьці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі РБ на 2019 г. (7,1 млрд. даляраў ЗША).
Зьніжэньне рэзэрваў адбываецца ўжо другі месяц, прычым у сьнежні 2018 года яно было нашмат большым. Але тады ўрад і Нацбанк прынялі рашэньне датэрмінова пагасіць некаторыя даўгі. Зараз жа, як растлумачылі ў Нацбанку, скарачэньне рэзэрваў тлумачылася плянавым пагашэньнем зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, але таксама на вельмі прыстойную суму: прыкладна 650 млн. даляраў.
У той жа час, падтрыманьню велічыні золатавалютных рэзэрваў, як паведамілі ў Нацбанку, нягледзячы на значныя выплаты па валютных даўгах, спрыялі паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад зьбіраньня экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, павелічэньне кошту манэтарнага золата, а таксама разьмяшчэньне Нацбанкам валютных аблігацый.
Нацбанк на гэты раз не паведаміў аб куплі валюты на ўнутраным рынку, што ў 2018 годзе было істотнай крыніцай папаўненьня золатавалютных рэзэрваў. Гэта тлумачыцца зьніжэньнем чыстай прапановы валюты з боку насельніцтва.
....

select.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт