Logo Polskiego Radia
Print

ГУУС забараніла актывістам таньчыць у Dana Mall

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2019 12:27
У Дзень сьвятога Валянціна ў ТРЦ Dana Mall плянаваўся сусьветны флэшмоб за мір без гвалту – One Billion Rising.
крыніца: citydog.by

ГУУС забараніла актывістам таньчыць у Dana Mall
CityDog.by піша, што ў Дзень сьвятога Валянціна ў ТРЦ Dana Mall пройдзе сусьветны флэшмоб за мір без гвалту – One Billion Rising. Але ён ня пройдзе – у ГУУС акцыю забаранілі.
«Нам патэлефанаваў маёр з ГУУС Менгарвыканкама і сказаў, што ўбачыў навіну аб нашым флэшмобе ў СМІ, – кажуць арганізаторкі флэш-мобу ў Менску. – Таму ён расцаніў наш узгоднены з ТРЦ Dana Mall флэшмоб як масавае мерапрыемства.
Ухваліць танцавальны флэшмоб у Менгарвыканкаме ў кароткія тэрміны таксама не змаглі, таму што рэальны тэрмін узгадненьня – 15 дзён.
Але ТРЦ Dana Mall падтрымаў рух і прапанаваў перанесьці танцавальны флэшмоб у 300 чалавек бліжэй да 8 сакавіка, каб правесьці ўсе афіцыйна! Таму патанчыць у начным гандлёвым цэнтры ў менчукоў усё-ткі атрымаецца!»
Арганізатары прапануюць танцаваць дома, на працы ці проста фатаграфавацца з паднятай уверх рукой і паказальным пальцам (характэрны жэст флэш-мобу), а атрыманыя фота і відэа выкладваць у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #onebillionrisingby2019.
Арганізатары заахвочваюць таксама падпісаць пэтыцыю. «Бо тое, што Беларусі патрэбен закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту, відавочна».

citydog.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт