Logo Polskiego Radia
Print

На 5,8% вырасьлі спажывецкія цэны за год

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.02.2019 17:04
У першым паўгодзьдзі рост спажывецкіх цэн можа быць некалькі вышэйшым за прагназуемы ўзровень, старшыня праўленьня Нацбанку Павел Калаур.
screen/radyjo.net

На 5,8% вырасьлі спажывецкія цэны за год
У студзені 2019 году ў адносінах да сьнежня мінулага году цэны на харчовыя тавары вырасьлі на 1,3% (за год – на 6,2%), на нехарчовыя – на 0,7% (на 3,7%), на паслугі – на 0,3% (на 7,8%).
У першым паўгодзьдзі рост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэньні можа быць некалькі вышэйшым за прагназуемы ўзровень, сказаў старшыня праўленьня Нацбанку Павел Калаур на прэс-брыфінгу. «У першай палове году інфляцыя, паводле нашых ацэнак, можа перавышаць у гадавым вымярэньні мэтавы ўзровень у пяць адсоткаў», – сказаў Калаур.
Ён удакладніў, што ў бліжэйшыя месяцы рост спажывецкіх цэн будзе зьвязаны павелічэньнем цэн на мясную прадукцыю, павышэньнем коштаў на аўтамабільнае паліва й ростам заробкаў.

У студзені 2019 году ў адносінах да сьнежня мінулага году цэны на харчовыя тавары вырасьлі на 1,3% (за год – на 6,2%), на нехарчовыя – на 0,7% (на 3,7%), на паслугі – на 0,3% (на 7,8%).

У першым паўгодзьдзі рост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэньні можа быць некалькі вышэйшым за прагназуемы ўзровень, сказаў старшыня праўленьня Нацбанку Павел Калаур на прэс-брыфінгу. «У першай палове году інфляцыя, паводле нашых ацэнак, можа перавышаць у гадавым вымярэньні мэтавы ўзровень у пяць адсоткаў», – сказаў Калаур.

Ён удакладніў, што ў бліжэйшыя месяцы рост спажывецкіх цэн будзе зьвязаны з павелічэньнем цэн на мясную прадукцыю, павышэньнем коштаў на аўтамабільнае паліва й ростам заробкаў.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт