Logo Polskiego Radia
Print

Спрэчку адносна падатковага манэўра паміж Менскам і Масквой трэба вырашаць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.02.2019 15:40
Пра гэта заявіў пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.
Аўтар: Wikiapril - уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085

Пасол Бабіч даў зразумець, што Масква дасьць задні ход у пытаньні нафтавых субсыдый Беларусі.

Спрэчку адносна падатковага манэўра паміж Менскам і Масквой трэба вырашаць, але варта зразумець, у якім фармаце. Пра гэта заявіў пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.

Пасол адзначыў, што пытаньне не ў тым, каб вырашыць нейкую канкрэтную спрэчку, а зрабіць гэта з улікам неабходнасьці «даналадкі» Саюзнай дзяржавы і стварэньня адзінай прамысловай і эканамічнай палітыкі.

«Цяпер мы знаходзімся на этапе фармаваньня адзінага рынку нафты і газу ў ЭАЭС, і выхапіць сёньня з кантэксту пытаньне двухбаковых адносін, вырашыць яго ў шкоду або за кошт эўразійскіх адносін – гэта таксама няправільна, і насуперак дасягнутым дамоўленасьцям», – казаў пасол.

Па словах Бабіча, цяпер вырашаецца пытаньне аб тым, у эўразійскім ці саюзным фармаце вырашыць спрэчку аб падатковым манэўры і ў межах якога заканадаўства.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць 13 лютага ў Сочы дзейнасьць рабочай групы па інтэграцыі дзьвюх краін. Пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка выказаў упэўненасьць, што прэзыдэнты падчас гэтай сустрэчы вырашаць пытаньне падатковага манэўру.

паводле Нашай Нівы/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт