Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь у Жэнэве асудзілі за выбар пляцоўкі для АЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2019 16:07
Міністар энэргетыкі Летувы Жыгімонт Вайчюнас заявіў, што гэта гістарычнае рашэньне.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.Photo:CC0 Public Domain/pixabay.com

Беларусь у Жэнэве асудзілі за выбар пляцоўкі для АЭС, Летува лічыць гэта гістарычным рашэньнем
Бакі Канвэнцыі Эспа лічаць, што Беларусь парушыла Канвэнцыю аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў транспамежным кантэксьце, калі не абгрунтавала канчатковае рашэньне абраць Астравец у якасьці пляцоўкі для будаўніцтва атамнай станцыі. Пра гэта гаворыцца ў рашэньні, прынятым на пасяджэньні бакоў канвэнцыі ў Жэнэве.
Камітэт па выкананьні канвэнцыі прыйшоў да высновы, што ў ацэнцы ўзьдзеяньня БелАЭС на навакольнае асяродзьдзе «згадваюцца альтэрнатыўныя месца разьмяшчэньня атамнай электрастанцыі і крытэрыі выбару пляцоўкі, але не прыводзіцца дастатковай інфармацыі ў падтрымку і абгрунтаваньне выбару Астравецкай пляцоўкі для прыняцьця канчатковага рашэньня ў дачыненьні да гэтай дзейнасьці ў адпаведнасьці з канвэнцыяй».
Такім рашэньнем бакоў Канвэнцыі Эспа ў беларускім МЗС былі «глыбока расчараваныя». У зьнешнепалітычным ведамстве лічаць, што «антыбеларускае рашэньне» было прынятае па ініцыятыве дэлегацыі Эўразьвяза ва ўгоду Летуве. А вынік галасаваньня быў загадзя наканаваны «блёкавай дысцыплінай» краін ЭЗ, якія складаюць большасьць членаў канвэнцыі.
Міністар энэргетыкі Летувы Жыгімонт Вайчюнас заявіў, што гэта гістарычнае рашэньне, якое паказвае, што скарга Летувы адносна АЭС была абгрунтаванай.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт