Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка даручыў адсьвяткаваць 25-годзьдзе беларускага рубля

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.02.2019 09:03
Лукашэнка са старшынёй Нацбанка абмеркаваў мерапрыемствы да 25-годзьдзя беларускага рубля.
Фота: pixabay.com

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-годзьдзя беларускага рубля, абмеркаваў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка са старшынёй праўленьня Нацыянальнага банка Паўлам Калаурам.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, дата 25-годзьдзя нацыянальнай беларускай валюты павінна прагучаць у грамадзтве: «Хто як яе (нацыянальную валюту) называў: зайчыкам і гэтак далей. Але я ўспамінаю тыя часы, калі ўраду, Вярхоўнаму Савету даводзілася дзейнічаць у жорсткіх умовах. Мы паступова выбудоўвалі сваю грашовую сыстэму, стваралі сваю грашовую адзінку. Сёньня ўжо ніхто ня кажа, што яна такая-сякая і не такая».

У сваю чаргу Павел Калаур адзначыў, што ў краіне забясьпечана і цэнавая, і фінансавая стабільнасьць.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт