Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь – на 29 месцы па даступнасьці бэнзіну ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.02.2019 15:47
На сярэдні заробак грамадзяне Беларусі могуць набыць 568,9 літраў 95-га бэнзіну.
Zdjęcie ilustracyjne Zdjęcie ilustracyjne Pixabay/andreas160578/CC0 License

Экспэрты расейскага РИА «Рейтинг» па замове РИА «Новости» разьлічылі аб’ём бэнзіну, які могуць набыць на свой сярэднемесячныя заробак жыхары краінаў Эўропы. У складзеным рэйтынгу Беларусь апынулася на 29 месцы ў Эўропе з 33 дзяржаваў.

Паводле расейскіх адмыслоўцаў, на сярэдні заробак грамадзяне Беларусі могуць набыць 568,9 літраў 95-га бэнзіну. Згодна з такім паказьнікам, РБ займае толькі 29-е месца ў Эўропе. Менш на сярэдні заробак могуць заправіць бэнзінам толькі ў Латвіі, Балгарыі, Румыніі і Ўкраіне.

Узначальвае бэнзінавы рэйтынг Люксэмбург. Жыхары гэтай краіны могуць набыць на свае сярэднія заробкі больш за 3 тысячы літраў бэнзіну. Кошты на паліва ў Люксэмбургу адносна невысокія, а заробкі пры гэтым адныя з самых вялікіх у Эўропе. Другое месца заняла Нарвэгія з 2,3 тысячамі літраў. Бэнзін тут даволі дарагі, аднак, пры гэтым і зарплаты таксама вельмі высокія. Лідэрамі па даступнасьці бэнзіну таксама зьяўляюцца Аўстрыя, Вялікая Брытанія, Швэцыя і Данія. Жыхары гэтых краінаў могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі больш за 1,9 тысяч літраў паліва.

Расея, якая славіцца сваімі нафтавымі радовішчамі, разьмясьцілася ў рэйтынгу на дваццатым месцы побач з Эстоніяй і Партугаліяй. Жыхары РФ могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі каля 826 літраў 95-га бэнзіну.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт