9 лютага 2019 года а 16-ай гадзіне на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Менск, пр.Пераможцаў, 14) у рамках XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзэнтацыя беларускага перакладу «Менскай трылёгіі» выбітнага польска-беларускага пісьменьніка Сяргея Пясецкага, і ў першую чаргу – трэцяга тома «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня». У прэзэнтацыі возьмуць удзел: унучка Сяргея Пясецкага, дасьледчыца яго творчасьці Эва Тамашэвіч, перакладчыкі Віктар Шукеловіч і Марыя Пушкіна, рэдактарка перакладу трылёгіі Марына Казлоўская, а таксама адмысловы госьць – суаўтар «Народнага альбому» Лявон Вольскі з кантрабандысцкімі песьнямі.
«Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня» – трэцяя кніга з «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага. Чытачы працягваюць сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў – менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылёгіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія зьмены наступілі для фраераў і блатных? Што прынесьлі з сабою новыя ўлады? І чым тады праславілася Камароўка? «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня» – кніга, у якой пульсуе жыцьцё і віруюць жарсьці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты сьвет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небясьпекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуцьцяў ды шчырага каханьня.
Раман «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня», як і папярэднія часткі трылёгіі «Яблычак» і «Гляну я ў аконца..»., выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і Інстытута кнігі ў Кракаве, пераклаў твор тэлевядоўца і філёлаг Віктар Шукеловіч.
9 лютага 2019 года а 16-ай гадзіне на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Менск, пр.Пераможцаў, 14) у рамках XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзэнтацыя беларускага перакладу «Менскай трылёгіі» выбітнага польска-беларускага пісьменьніка Сяргея Пясецкага, і ў першую чаргу – трэцяга тома «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня».
У прэзэнтацыі возьмуць удзел: унучка Сяргея Пясецкага, дасьледчыца яго творчасьці Эва Тамашэвіч, перакладчыкі Віктар Шукеловіч і Марыя Пушкіна, рэдактарка перакладу трылёгіі Марына Казлоўская, а таксама адмысловы госьць – суаўтар «Народнага альбому» Лявон Вольскі з кантрабандысцкімі песьнямі.
«Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня» – трэцяя кніга з «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага. Чытачы працягваюць сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў – менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылёгіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія зьмены наступілі для фраераў і блатных? Што прынесьлі з сабою новыя ўлады? І чым тады праславілася Камароўка? «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня» – кніга, у якой пульсуе жыцьцё і віруюць жарсьці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты сьвет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небясьпекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуцьцяў ды шчырага каханьня.
Раман «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня», як і папярэднія часткі трылёгіі «Яблычак» і «Гляну я ў аконца..»., выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і Інстытута кнігі ў Кракаве, пераклаў твор тэлевядоўца і філёлаг Віктар Шукеловіч.
Польскі інстытут/ав