Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк Беларусі вырашыў не зьмяняць стаўку рэфінансаваньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2019 11:12
З чэрвеня мінулага году яна складае 10% гадавых (тады была зьніжаная на 0,5%).
Нацбанк Беларусі Нацбанк Беларусі Автор: Homoatrox - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=18141060

Нацбанк Беларусі вырашыў не зьмяняць стаўку рэфінансаваньня
З чэрвеня мінулага году яна складае 10% гадавых (тады была зьніжаная на 0,5%).
Праўленьне Нацбанка Беларусі вырашыла не зьмяняць стаўку рэфінансаваньня. З чэрвеня мінулага году яна складае 10% гадавых (тады была зьніжаная на 0,5% у сувязі з запаволеньнем гадавой інфляцыі). І ў бліжэйшыя тры месяцы ня зьменіцца, паколькі наступнае пасяджэньне праўленьня па тэме грашова-крэдытнай палітыкі заплянаванае на 3 траўня.
Папярэдні раз праўленьне Нацбанка прыняло рашэньне не зьмяняць стаўку рэфінансаваньня 19 сьнежня.
Таксама было прынятае рашэньне аб захаваньні нязьменнай стаўкі па крэдыце овернайт — 11,5% гадавых. Стаўка па дэпазыце овернайт з 13 лютага павысіцца да 8,5% гадавых.
Адзначаецца, што рашэньне праўленьня Нацбанка было прынятае „на фоне няпэўнасьці зьнешніх умоў разьвіцьця эканомікі”, з улікам перавагі фактараў, якія „забясьпечваюць дасягненьне мэтавага парамэтру па інфляцыі на 2019 год бязь зьмены характару манэтарных умоў”.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт