Вялікая імпрэза на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”
Адкрыцьцё выставы „Лісты палітвязьняў: ад 1996 году да нашых дзён”, прэзэнтацыя новай кнігі А. Бяляцкага.
У аўторак, 12 лютага, на пляцоўцы „Тэрыторыя правоў” адбудзецца адкрыцьцё выставы „Лісты палітвязьняў: ад 1996 году да нашых дзён”, прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Бяляцкага „Турэмныя сшыткі” й нефармальная размова за кубкам гарбаты ці кавы.
„Лісты палітвязьняў: ад 1996 году да нашых дзён” – 11 стэндаў, на якіх разьмешчаныя лісты палітычных вязьняў з-за кратаў, лісты ў падтрымку палітвязьняў, а таксама матэрыялы бюлетэня Праваабарончага цэнтру „Вясна” – „Права на Волю”, а таксама архіўныя фотаздымкі.
Ліставаньне праз краты ўтрымлівае факты, падзеі, эмоцыі, мары й пажаданьні, нягледзячы на перашкоды турэмнай цэнзуры. З 1996 году, па зьвестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны перасьлед за палітычныя перакананьні ў Беларусі ў зьняволеньне трапілі больш за 200 чалавек. Выстава „Лісты палітвязьняў: ад 1996 году да нашых дзён” падрыхтаваная „Цэнтрам дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі”.
Экскурсаводам па выставе чакайце яе стваральніцу – вядомую праваабаронцу й літаратарку Паліну Сьцепаненка.
Праваабаронца й былы палітвязень Алесь Бяляцкі прэзэнтуе сваю новую кнігу „Турэмныя сшыткі”.
Кніга выйшла ў сэрыі „Беларуская турэмная літаратура” й складаецца з дзёньнікавых запісаў, якія пункцірна рабіліся ў розных сшытках ці на асобных аркушах, зазвычай сярод іншых запісаў і папер. Аб'яднаныя й расчытаныя разам, яны склалі турэмны тэкст без прыўкрасаў і ўнутранай цэнзуры. Выданьне прасякнутае сучаснай „лягернай” атмасфэрай, пэрсанажамі, адносінамі, дапоўненае аўтарскімі камэнтарыямі й лістамі, якія не прапусьціла на волю лягерная цэнзура.
Адкрыццё выставы: аўторак, 12-га лютага а 18-й гадзіне.
Месца правядзення: „Тэрыторыя правоў” (ст. мэтро „Уручча”), вул. Ложынская 16, памяшканьне 404.
Тэлефон для даведак: +375 44 716-59-93.
spring96.org/аз