Лукашэнка й Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы
Прэзыдэнты абмяркуюць, між іншым, дзейнасьць Саюзнай дзяржавы.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным адбудзецца 13 лютага ў Сочы. Як паведаміў газэце „Известия” прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў, кіраўнікі абмяркуюць спрэчныя пытаньні двухбаковых адносін, а таксама дзейнасьць Саюзнай дзяржавы, у тым ліку расейска-беларускай рабочай групы.
Нагадаем, 31 студзеня адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным. Падчас размовы яны абмеркавалі „ўсе пытаньні агульнага характару ў адносінах дзьвюх краін”, паведаміла прэс-служба беларускага прэзыдэнта. У тым ліку гаворка ішла аб наданьні „найбольшай эфэктыўнасьці” працы міжурадавай групы па паглыбленьні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, гаварылася ў паведамленьні. Кіраўнікі дзьвюх дзяржаў дамовіліся ў найбліжэйшы час правесьці сустрэчу, на якой яны плянуюць абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасьцяў, дасягнутых на перамовах у Крамлі ў канцы мінулага году.
Галоўная праблема ў беларуска-расейскіх адносінах на сёньня — гэта падзеньне даходаў беларускага бюджэту з-за расейскага падатковага манэўру ў нафтавай сфэры. У Менску налічылі каля 15 млрд даляраў стратаў і разьлічваюць на кампэнсацыю. Масква ставіць прэфэрэнцыі ў залежнасьць ад ступені інтэграцыі дзяржаў.
У сьнежні Лукашэнка й Пуцін двойчы сустракаліся ў Маскве. 25 сьнежня яны дамовіліся аб стварэньні рабочай групы „для вырашэньня пытаньняў у рамках далейшай інтэграцыі дзьвюх краін”. Наступныя перамовы адбыліся 29 сьнежня й доўжыліся тры з паловай гадзіны. Афіцыйна іх вынікі апублікаваныя не былі.
belapan.by/аз
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным адбудзецца 13 лютага ў Сочы. Як паведаміў газэце „Известия” прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў, кіраўнікі абмяркуюць спрэчныя пытаньні двухбаковых адносін, а таксама дзейнасьць Саюзнай дзяржавы, у тым ліку расейска-беларускай рабочай групы.
Нагадаем, 31 студзеня адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным. Падчас размовы яны абмеркавалі „ўсе пытаньні агульнага характару ў адносінах дзьвюх краін”, паведаміла прэс-служба беларускага прэзыдэнта. У тым ліку гаворка ішла аб наданьні „найбольшай эфэктыўнасьці” працы міжурадавай групы па паглыбленьні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, гаварылася ў паведамленьні.
Кіраўнікі дзьвюх дзяржаў дамовіліся ў найбліжэйшы час правесьці сустрэчу, на якой яны плянуюць абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасьцяў, дасягнутых на перамовах у Крамлі ў канцы мінулага году.
Галоўная праблема ў беларуска-расейскіх адносінах на сёньня — гэта падзеньне даходаў беларускага бюджэту з-за расейскага падатковага манэўру ў нафтавай сфэры. У Менску налічылі каля 15 млрд даляраў стратаў і разьлічваюць на кампэнсацыю. Масква ставіць прэфэрэнцыі ў залежнасьць ад ступені інтэграцыі дзяржаў.
У сьнежні Лукашэнка й Пуцін двойчы сустракаліся ў Маскве. 25 сьнежня яны дамовіліся аб стварэньні рабочай групы „для вырашэньня пытаньняў у рамках далейшай інтэграцыі дзьвюх краін”.
Наступныя перамовы адбыліся 29 сьнежня й доўжыліся тры з паловай гадзіны. Афіцыйна іх вынікі апублікаваныя не былі.
belapan.by/аз