Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь б'е рэкорды па вонкавых пазыках

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.02.2019 09:26
Памер абязальніцтваў перад крэдыторамі дасягнуў максімуму за ўсю гісторыю краіны.
Foto:pixabay.com

Мінфін Беларусі апублікаваў статыстыку па вонкавых запазычанасьцях уладаў.

Паводле падлікаў Мінфіну, вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на 1 студзеня бягучага году склалі $16,9 мільярдаў. Гэта найбольшая велічыня вонкавых пазыкаў за ўсю сувэрэнную гісторыю Беларусі.

У параўнаньні з пачаткам 2018 года вонкавыя дзяржпазыкі павялічыліся на 1%. Аднак адносна мінімуму мінулага года вонкавыя абязальніцтвы ўладаў вырасьлі на 3%.

У адрозненьне ад ураду, міжнародныя фінансавыя крэдыторы ўключаюць у беларускі дзярждоўг яшчэ й дзяржгарантыі. У фінансавым адлюстраваньні абсалютная большасьць пазычальнікаў зьяўляецца дзяржаўнымі прадыпресмтвамі і амаль усе яны знаходзяцца ў жахлівым фінансавым стане. Таму рызыка невыкананьня гарантыяў дзяржавай вельмі высокая.

Усяго дзяржгарантыі на пачатак 2019 году склалі 6,6 мільярдаў рублёў, або 5,5 % ад ВУП.

Акрамя вонкавых, ва ўрада ёсьць і ўнутраныя пазыкі. І нягледзячы на ​​тое, што яны ўнутраныя, такія пазыкі сфармаваны пераважна ў замежнай валюце. Галоўная крыніца ўнутраных валютных пазыкаў – выпускі аблігацыяў Мінфіна. На 1 студзеня запазычанасьці ўладаў па валютных аблігацыях склалі $2 078 мільёнаў, 1 178 мільёнаў эўраў і 162 мільёны расейскіх рублёў.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт