Logo Polskiego Radia
Print

ЗША заклікаюць пакараць тых, хто разбурыў лаву Клінтана ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.02.2019 08:16
Пра тое, што вандалы разьбілі памятную лаву, стала вядома 1 лютага.
Foto: materiały prasowe

Пасольства ЗША ў Менску выказала занепакоенасьць у сувязі з разбурэньнем мэмарыяльнай лавы ў Курапатах, якую падарыў экс-прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан.

«Мы заклікаем беларускія ўлады правесьці расьсьледаваньне і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні. У пасольстве адзначылі, што зьнішчэньне лавы не адаб'ецца на падтрымцы Вашынгтонам незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі.

Пра тое, што вандалы разьбілі памятную лаву, стала вядома 1 лютага. Яе разбілі на 4 часткі.

Лава была ўсталяваная ў 1990-я гады падчас візыту Клінтана ў Беларусь.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт