Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні спыніў існаваньне музэй Васіля Быкава

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2019 16:34
Прычынай закрыцьця стала праблема ва ўрэгуляваньні аплаты за арэнду памяшканьня й адсутнасьць хвароба наглядчыка музэя.
Васіль БыкаўВасіль Быкаў

Музэй Васіля Быкава ў Горадні перастаў існаваць. Больш за 900 рэчаў з установы, якія маюць дачыненьне да жыцьця й творчасьці Васіля Быкава, пераехалі ў Гісторыка-археалягічны музэй. Цяпер рэчы будуць апрацаваныя й пашпартызаваныя, а пасьля зоймуць месца ў экспазыцыі літаратурнага філіялу музэя на вуліцы Багдановіча.

Прычынай закрыцьця грамадзкага музэя стала праблема ва ўрэгуляваньні аплаты за арэнду памяшканьня й адсутнасьць наглядчыка музэя Аляксея Дземідовіча, які моцна захварэў.

Музэйныя экспанаты, якія ня трапяць у фонды гісторыка-археалягічнага музэя, будуць перададзеныя некаторым зацікаўленым школьным музэям абласнога цэнтра.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт