Freedom House аднёс Беларусь да групы несвабодных краін
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.02.2019 15:02
Адзначаецца ўзмацненьне жорсткасьці ў краіне заканадаўства аб СМІ, якое яшчэ больш абмежавала журналістаў, якія і так працавалі ў жорсткіх умовах.
pixabay.com/Public Domain CC0
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала 5 лютага даклад «Свабода ў сьвеце – 2019». Беларусь у гэтым дакумэнце, як і раней, аднесеная да групы несвабодных краін. У прыватнасьці, адзначаецца ўзмацненьне жорсткасьці ў краіне заканадаўства аб СМІ, якое яшчэ больш абмежавала журналістаў, якія і так працавалі ў жорсткіх умовах.
Даклад Freedom House адзначае пагаршэньне сытуацыі з палітычнымі правамі й грамадзянскімі свабодамі ў 68 краінах сьвету, а паляпшэньне становішча – у 50 краінах.
Горшымі з горшых па ўзроўні свабоды ў сьвеце прызнаныя (у парадку паляпшэньня сытуацыі) Сырыя, Туркмэністан, Эрытрэя, Паўднёвы Судан, Паўночная Карэя, Экватарыяльная Гвінэя, Саудаўская Арабія, Судан, Самалі, Узбэкістан, Лібія, Таджыкістан і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка.
тэлеграф/вс