Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка сабраў на нараду эканамічны блёк

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.02.2019 09:55
«Хачу нагадаць: ніякіх паблажак быць не павінна. І хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствах, якія раней не выканалі абяцанае».
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду эканамічны блёк краіны. На мерапрыемстве абмяркоўваецца спэктар пытаньняў, пачынаючы ад міжнароднага супрацоўніцтва да павышэньня эфэктыўнасьці працы асобных прадпрыемстваў, піша БелТА.

«Сёньня традыцыйная нарада з эканамічным блёкам нашай дзяржавы, ядром якога зьяўляецца ўрад. Паколькі пытаньні, вынесеныя на нараду, датычацца і парлямэнта, і Камітэта дзяржкантролю, Адміністрацыі прэзыдэнта, іншых структур, мы запрасілі сюды кіраўнікоў (гэтых дзяржорганаў). Разгледзім некалькі законапраектаў, якія непасрэдна будуць уплываць на дзелавое асяродзьдзе. Яны датычацца і міжнароднага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця, мытных пытаньняў», – акрэсьліў тэматыку ў сустрэчы кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, урад унёс прапановы па павышэньні эфэктыўнасьці работы асобных прадпрыемстваў. «Хачу нагадаць: ніякіх паблажак быць не павінна.
І хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствах, якія раней не выканалі абяцанае. Толькі пасьля таго, як (чарговы раз нагадваю) кіраўнікі (падобных прадпрыемстваў) пойдуць у месцы не надта аддаленыя, мы будзем разглядаць прапановы ў другі і трэці раз.

А так кіраўніцтва прадпрыемстваў сябе выдатна адчувае. Правалілі абяцанае, не вярнулі канкрэтна грошы ў бюджэт ці інвэстару, а бюджэт за іх павінен зараз плаціць і адказваць на іх даўгах. Трэба гэтую практык у было скончыць учора», – падкрэсьліў беларускі кіраўнік.

nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт