Logo Polskiego Radia
Print

Вугоршчына намерваецца заблякаваць эўрапейскае эмбарга на продаж зброі Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.02.2019 09:03
Сёлета рашэньне павінна быць прынятае да 28 лютага. Будапэшт пакуль не дае згоды на працяг эмбарга.
Начны Будапэшт Начны Будапэшт pixabay.com/Public Domain CC0

Вугоршчына мае намер заблякаваць эўрапейскае эмбарга на продаж зброі Беларусі
04 люты 2019, 19:55
Квартал Брусэлю, у якім месьцяцца штаб-кватэры эўрапейскіх інстытуцыяў
Квартал Брусэлю, у якім месьцяцца штаб-кватэры эўрапейскіх інстытуцыяў
Падзяліцца
1
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Будапэшт чарговы раз пагражае прабіць дзірку ў эўрапейскай забароне продажу зброі Беларусі.
Пра гэта паведамляе наш брусэльскі карэспандэнт Рыкард Юзьвяк.
ЭЗ увёў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь у 2011 годзе разам зь візавымі забаронамі і замарожаньнем актываў 174 беларускіх урадоўцаў і бізнэсоўцаў. Гэтае рашэньне было прынятае пасьля гвалтоўнага падаўленьня дэманстрантаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году.
Візавыя і фінансавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў былі скасаваныя ў сакавіку 2015 году. Аднак збройнае эмбарга засталося, з 2011 году яно штогод працягвалася, для гэтага патрэбнае штогадовае адзінадушнае рашэньне ўсіх дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу.
Ілюстрацыйнае фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Крыніцы ў Брусэлі: Санкцыі рэзка абмяжуюць, а Вугоршчына хоча прадаваць у Беларусь стрэльбы
Сёлета рашэньне павінна быць прынятае да 28 лютага. Будапэшт пакуль не дае згоды на працяг эмбарга. Раней на патрабаваньне Вугоршчыны з-пад эмбарга была выведзеная спартовая зброя, яе краінам ЭЗ дазволена экспартаваць у Беларусь.
Вугоршчына гатовая падтрымаць працяг збройнага эмбарга адносна Беларусі, але толькі ў абмен на хуткае падпісаньне рамачнага пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж ЭЗ і Беларусьсю.


ЭЗ увёў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь у 2011 годзе разам зь візавымі забаронамі і замарожаньнем актываў 174 беларускіх урадоўцаў і бізнэсоўцаў. Гэтае рашэньне было прынятае пасьля гвалтоўнага падаўленьня дэманстрантаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году.

Візавыя й фінансавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў былі скасаваныя ў сакавіку 2015 году. Аднак збройнае эмбарга засталося, з 2011 году яно штогод працягвалася, для гэтага патрэбнае штогадовае адзінадушнае рашэньне ўсіх дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу.

Сёлета рашэньне павінна быць прынятае да 28 лютага. Будапэшт пакуль не дае згоды на працяг эмбарга. Раней на патрабаваньне Вугоршчыны з-пад эмбарга была выведзеная спартовая зброя, яе краінам ЭЗ дазволена экспартаваць у Беларусь.
Вугоршчына гатовая падтрымаць працяг збройнага эмбарга адносна Беларусі, але толькі ў абмен на хуткае падпісаньне рамачнага пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж ЭЗ і Беларусьсю.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт