Колькасьць памежнікаў вырасьце
Пагранічная палітыка Беларусі накіравана не на канфрантацыю з суседнімі дзяржавамі, а на ўмацаваньне пояса добрасуседзтва. Аб гэтым заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка 4 лютага пры зацьвярджэньні рашэньня на ахову дзяржаўнай мяжы органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе.
«З гэтага мы перш за ўсё павінны зыходзіць. Ня проста на замок наглуха зачыняць мяжу і ствараць праблемы для сваіх грамадзян і тых, хто да нас прыяжджае, а стварыць спрыяльную зону і ў той жа час адсякаць тых, хто да нас едзе з непажаданымі намерамі. Асабліва гэта важна напярэдадні II Эўрапейскіх гульняў», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандар Лукашэнка даручыў забясьпечыць законнасьць і правапарадак, выяўляючы максымум увагі да турыстаў і гасьцей Беларусі.
«З улікам узрастаньня нэгатыўных фактараў, зьвязаных з незаконнай міграцыяй, наркатрафікам, кантрабандай (асабліва зброі), перад Дзяржпагранкамітэтам пастаўлена задача павялічыць да неабходнага штатную колькасьць. Беспрэцэдэнтны крок, але нацыянальная бясьпека – найважнейшы фактар», – падкрэсьліў Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры па павелічэньні і стварэньні новых падразьдзяленьняў мяжы. «Асабліва пра што мы з вамі дамаўляліся – адраджэньне ці ўзмацненьне манэўраных груп. Гэта тыя групы, якія знаходзяцца заўсёды ў рэзэрве кіраўнікоў пагранічных атрадаў і ў лічаныя хвіліны вылучаюцца на напрамкі верагоднага руху суперніка, калі там абвастрэньне сытуацыі», – сказаў ён.

прэс-служба прэзыдэнта/ав