Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Васіль Сёмуха – ён пераклаў на беларускую мову Біблію

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.02.2019 13:05
  • Васіль Сёмуха.mp3
3 лютага на 84-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі перакладчык Васіль Сёмуха.

/

Памёр Васіль Сёмуха – ён пераклаў на беларускую мову Біблію
3 лютага на 84-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі перакладчык Васіль Сёмуха.
Васіль Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 года ў мястэчку Ясянец Берасьцейскай вобласьці. Перакладчык з нямецкай, польскай, лацінскай, гішпанскай, нарвэскай, армянскай, украінскай моваў.
У 1959-1964 г.г. працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве, затым – інжынэрам у сэктары тэхнічнай інфармацыі на Менскім трактарным заводзе, з 1966 па 1967 год выкладаў нямецкую мову ў школе. У 1967-1972 г.г. – літсупрацоўнікам газэты «Літаратура і мастацтва», па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 года – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1977 года – член Саюза пісьменьнікаў СССР.
Быў звольнены з пасады рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» ў сярэдзіне 90-х, неўзабаве пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля гэтага выкладаў сусьветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Коласа.
Вядомы як перакладчык твораў Гётэ, Шылера, Гофмана, Ніцшэ, Брэхта, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда, Міцкевіча, Райніса і іншых сусьветна вядомых пісьменьнікаў. Перакладаў тэксты для драматычных тэатраў і музычных твораў.
У 1995 годзе пераклаў на беларускую мову «Новы Запавет. Псалтыр », у 2002-м – Біблію. Член Саюза беларускіх пісьменьнікаў.
У далучаным гукавым файле архіўны гук, у якім Васіль Сёмуха расказвае пра сваю працу ў Біблейскай камісіі.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт