Logo Polskiego Radia
Print

Сьветлагорскае табу на мірныя сходы пройдзе праверку ў ААН

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.02.2019 12:04
Чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, зьвязаны з экалягічнай праблемай горада?
Алена Масьлюкова.Алена Масьлюкова. Фота - ПЦ "Вясна"

Сьветлагорскае табу на мірныя сходы пройдзе праверку ў ААН
Праваабаронца са Сьветлагорску Алена Масьлюкова зьвярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна ўзьняла пытаньне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, зьвязаны з экалягічнай праблемай горада.
У мінулым годзе Алена двойчы заяўляла мірныя сходы ў раённым цэнтры і ў абодвух выпадках атрымлівала адмовы. Справа ў тым, што ў горадзе прынятае рашэньне, па якім мітынгаваць дазволена ў адзіным месцы на стадыёне «Папернік». У іншых месцах забаронена, той, хто не паслухаецца ўладу, рызыкуе патрапіць пад санкцыі – буйны штраф або арышт да 15 сутак.
9 верасьня мінулага года Алена Масьлюкова несанкцыянавана сабрала людзей на цэнтральнай плошчы Сьветлагорска па праблеме, зьвязанай з экалягічнай сытуацыяй у горадзе. Людзі прыйшлі ў масках і з паветранымі шарамі зялёнага колеру. Раённы суд «выпісаў» ёй за гэта штраф, які перавышае сярэднюю зарплату ў раёне, а калі быць дакладным 612 рублёў.
«Фактычна ў нашым горадзе на права кожнага аб свабодзе мірных сходаў і публічны выразе думкі накладзена табу», – заяўляе праваабаронца.
«Улада пасылае нас мітынгаваць на стадыён, а калі мы пагаджаемся, аказваецца для нас і там няма месца, у абодвух выпадках па інфармацыі чыноўнікаў там нібыта праводзіліся дзіцячыя мерапрыемствы. Іншымі словамі, улада цынічна хаваецца за дзяцей, забараняючы нам дарослым услых абмяркоўваць экалягічную праблему горада, зьвязаную з кітайскім заводам беленай цэлюлозы», – дадала Е. Масьлюкова.
Праваабаронца Леанід Судаленка кажа, хоць у студзені бягучага года ў сілу ўступілі так званыя «касьметычныя» папраўкі ў базавы закон аб масавых мерапрыемствах, якія дазваляюць у некаторых выпадках не прасіць дазвол на правядзеньне мірных сходаў, тым ня менш, з яго слоў, сытуацыя ўсё роўна цалкам знаходзіцца пад кантролем і табу чыноўнікаў.
«Вядома, што ў нас забараняецца праводзіць некалькі мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы. У Сьветлагорску такім месцам вызначаны стадыён, на якім заўсёды нешта праходзіць – калі не трэніроўкі спартсмэнаў, так дзіцячыя сьвяты, якія ўлада арганізоўвае, каб ня даць сабрацца супернікам завода беленай цэлюлозы. Атрымліваецца замкнёнае кола, права накшталт ёсьць, а рэалізаваць яго немагчыма», – адзначыў праваабаронца.
У скарзе ў КПЧ ААН Алена Масьлюкова акрамя ўстанаўленьня парушэньняў яе правоў на мірны сход і выказваньня меркаваньня просіць абавязаць беларускі ўрад зьмяніць базавы закон і рашэньне мясцовых уладаў аб масавых мерапрыемствах такім чынам, каб кожны меў на практыцы магчымасьць публічна выступаць у абарону грамадзкіх інтарэсаў.
.....

Гомельская Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт