Logo Polskiego Radia
Print

Хлопцаў, якія зьляпілі сьнегавіка з «Пагоняй», выклікалі на размову

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.02.2019 12:37
5-мэтровы сьнегавік з беларускімі сьцягам і гербам зьявіўся 31 студзеня на прыватным падворку ў Глушкавічах.
крыніца: Эўрарадыё

Хлопцы, якія зьляпілі сьнегавіка з «Пагоняй», расказваюць пра выклікі «на размову»
Хлопцы з вёскі Глушкавічы, якія зьляпілі 5-мэтровага сьнегавіка з бела-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоняй», распавядаюць пра выклікі ў міліцыю. Непаўналетніх выклікалі на размову ў школу – з бацькамі.
Віктар Сьнягур, які раніцай 1 лютага распавядаў Эўрарадыё пра сьнегавіка, кажа, што таксама атрымаў выклік у Лельчыцкі РАУС – «на размову». Ён не пагадзіўся прыйсьці. Але некаторыя (усяго над сьнегавіком працавалі 8 чалавек) вырашылі не адмаўляцца.
Хлапцоў выклікалі да начальніка крымінальнага вышуку Лельчыцкага РАУС:
«Спыталі, што яны маюць супраць улады і навошта прымацавалі сьцяг. Хлопцы адказалі, што гэта нацыянальная сымболіка, і яны вырашылі ёю ўпрыгожыць сьнегавіка. Гэта была не акцыя пратэсту ці яшчэ нешта. Тады Сакалоўскі [часова выконваючы абавязкі першага намесьніка Лельчыцкага РАУС. – Эўрарадыё] сказаў, што пытаньняў няма: «Напішыце тлумачальную». Хлопцы напісалі, тобок растлумачылі што гэта не палітычная акцыя.
Старшыня сельсавета Васіль Коваль паўтараў, што «гэта не беларускі сьцяг, а сьцяг БНР», а хлопцы кажуць – а БНР гэта што – не Беларусь? Гэты сьцяг быў у нас у пачатку 1990-х, да адмены. Коваль, мабыць, ня ведаў гэтага.
У сваю чаргу непаўнагадовых хлопцаў выклікалі з бацькамі ў школу. Там мясцовыя настаўнікі сталі сварыцца на бацькоў і дзяцей, маўляў, гэта забаронены сьцяг і нас могуць за гэта звольніць. Маўляў што вы робіце, гэта не наш сьцяг! Бацькі ім патлумачылі, што гэты герб адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі і нават разьмешчаны на гербах шэрагу беларускіх гарадоў. Але ў школе гэтага не распавядаюць дзецям».
У дзяжурнай частцы Лельчыцкага РАУС Эўрарадыё не пацьвердзілі, што каго-небудзь з жыхароў вёскі Глушкавічы затрымлівалі, дастаўлялі ці запрашалі «на гутарку».
5-мэтровы сьнегавік з гістарычнымі беларускімі сьцягам і гербам зьявіўся 31 студзеня на прыватным падворку ў вёсцы Глушкавічы Лельчыцкага раёну. На тое, каб зьляпіць яго, спатрэбілася тры дні. Фота са сьнегавіком і яго аўтарамі стала вірусным.
Віктар Сьнягур кажа, што на сьнегавіка хлопцаў натхніў расеец, які зьляпіў вялікага пеўня з гною. «Ну, мы пасьмяяліся з рускіх, і вырашылі проста зьляпіць сьнегавіка са сьнегу», – распавёў хлопец.
Еўрарадыё

Хлопцы з вёскі Глушкавічы, якія зьляпілі 5-мэтровага сьнегавіка з бела-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоняй», распавядаюць пра выклікі ў міліцыю. Непаўналетніх выклікалі на размову ў школу – з бацькамі.

Віктар Сьнягур, які раніцай 1 лютага распавядаў Эўрарадыё пра сьнегавіка, кажа, што таксама атрымаў выклік у Лельчыцкі РАУС – «на размову». Ён не пагадзіўся прыйсьці. Але некаторыя (усяго над сьнегавіком працавалі 8 чалавек) вырашылі не адмаўляцца.

Хлапцоў выклікалі да начальніка крымінальнага вышуку Лельчыцкага РАУС: «Спыталі, што яны маюць супраць улады і навошта прымацавалі сьцяг. Хлопцы адказалі, што гэта нацыянальная сымболіка, і яны вырашылі ёю ўпрыгожыць сьнегавіка. Гэта была не акцыя пратэсту ці яшчэ нешта. Тады Сакалоўскі [часова выконваючы абавязкі першага намесьніка Лельчыцкага РАУС. – Эўрарадыё] сказаў, што пытаньняў няма: «Напішыце тлумачальную». Хлопцы напісалі, тобок растлумачылі што гэта не палітычная акцыя.

Старшыня сельсавета Васіль Коваль паўтараў, што «гэта не беларускі сьцяг, а сьцяг БНР», а хлопцы кажуць – а БНР гэта што – не Беларусь? Гэты сьцяг быў у нас у пачатку 1990-х, да адмены. Коваль, мабыць, ня ведаў гэтага.

У сваю чаргу непаўнагадовых хлопцаў выклікалі з бацькамі ў школу. Там мясцовыя настаўнікі сталі сварыцца на бацькоў і дзяцей, маўляў, гэта забаронены сьцяг і нас могуць за гэта звольніць. Маўляў што вы робіце, гэта не наш сьцяг! Бацькі ім патлумачылі, што гэты герб адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі і нават разьмешчаны на гербах шэрагу беларускіх гарадоў. Але ў школе гэтага не распавядаюць дзецям».

У дзяжурнай частцы Лельчыцкага РАУС Эўрарадыё не пацьвердзілі, што каго-небудзь з жыхароў вёскі Глушкавічы затрымлівалі, дастаўлялі ці запрашалі «на гутарку».

5-мэтровы сьнегавік з гістарычнымі беларускімі сьцягам і гербам зьявіўся 31 студзеня на прыватным падворку ў вёсцы Глушкавічы Лельчыцкага раёну. На тое, каб зьляпіць яго, спатрэбілася тры дні. Фота са сьнегавіком і яго аўтарамі стала вірусным.

Віктар Сьнягур кажа, што на сьнегавіка хлопцаў натхніў расеец, які зьляпіў вялікага пеўня з гною. «Ну, мы пасьмяяліся з рускіх, і вырашылі проста зьляпіць сьнегавіка са сьнегу», – распавёў хлопец.

Эўрарадыё/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт