Грамадзяне Іраку спрабавалі трапіць у ЭЗ празь нелегальны канал зь Беларусі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.02.2019 10:38
Памежны камітэт паведамляе, што саўдзельнікі і арганізатары канала затрыманыя, распачатая крымінальная справа па артыкуле «Арганізацыя незаконнай міграцыі».
pixabay.com
У студзені 2019 за спробы незаконна перасекчы мяжу Беларусі зь Эўразьвязам былі затрыманыя грамадзяне Конга, Нігерыі, Ірака, Пакістана. Грамадзянка Туркмэністана спрабавала перасекчы мяжу ў гаспадарчай торбе.
Такую інфармацыю разьмясьціў на сваім сайце Дзяржаўны памежны камітэт РБ. Паведамляецца, што спробы незаконна перасекчы мяжу Беларусі з Польшчай і Літвой актывізаваліся з пачатку года.
26 студзеня быў ліквідаваны канал незаконнай транзытнай міграцыі ў Эўразьвяз грамадзінаў Ірака. Памежны камітэт паведамляе, што саўдзельнікі і арганізатары канала затрыманыя, распачатая крымінальная справа па артыкуле «Арганізацыя незаконнай міграцыі» (371-1 КК РБ). Пакараньне паводле артыкула дасягае 5 гадоў пазбаўленьня волі.
svaboda.org/эж