Logo Polskiego Radia
Print

Аршанскі ільнокамбінат абавязалі супрацоўнічаць з карпарацыямі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.02.2019 16:06
Прынятая пастанова пра больш эфэктыўнае выкарыстаньне прамысловага, аграрнага, транспартна-лагістычнага, турыстычнага і прыродна-рэсурснага патэнцыялу раёну.
Палац Незалежнасьці ў МенскуПалац Незалежнасьці ў МенскуWikimedia Commons/Antono Vasiljev/CC BY-SA 4.0

Аршанскі ільнокамбінат абавязалі супрацоўнічаць з транснацыянальнымі карпарацыямі
Савет міністраў падрабязна расьпісаў сваё бачаньне разьвіцьця Аршанскага раёну да 2023 году. З гэтай мэтай урад ухваліў меры, якія забясьпечаць умовы для росту прыбыткаў насельніцтва, камфортнае жыццё ў Аршанскім раёне. Дзеля рэалізацыі такой мэты прынятая пастанова пра больш эфэктыўнае выкарыстаньне прамысловага, аграрнага, транспартна-лагістычнага, турыстычнага і прыродна-рэсурснага патэнцыялу раёну.
Паводле чыноўнікаў сярэдняя працягласьць жыцьця ў раёне ў 2023 годзе складзе 75,2 года. 25 % ад агульнай колькасьці занятых у эканоміцы Аршанскага раёну будуць дробнымі і сярэднімі прадпрымальнікамі. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў 2019-2023 гадах не павінен перавышаць 0,7 %. Праца ў сельскай гаспадарцы стане прэстыжнай і сярэдні заробак у гэтай сфэры складзе 1 039 рублёў.
Агулам у дакумэнце пазначаныя мерапрыемствы па 18 напрамках: прамысловасьць, АПК, транзыт і лягістыка, транспарт, будаўніцтва, сацыяльная падтрымка, занятасьць, разьвіцьцё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, разумны горад, ЖКП, ахова здароўя, адукацыя, культура, гандаль, турызм і інш. Мерапрыемствы канкрэтызаваны па тэрмінах выкананьня, аб’ёмах і крыніцах фінансаваньня з указаньнем адказных выканаўцаў.
У бліжэйшых плянах чыноўнікаў мадэрнізацыя буйнейшых прадпрыемстваў. Агульнае фінансаваньне па прамысловай падпраграме складзе ажно 429,5 мільёнаў рублёў.
Сельская лясная гаспадарка ў раёне атрымаюць амаль мільярд натацыяў з дзяржаўнага бюджэту.
Для раьзвіцця лягістычнай сыстэмы і транзытнага патэнцыялу прадугледжаны будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу са стварэньнем міжнароднага гандлёвага гарадка, рэканструкцыя аэрадрому Ворша, мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры.
Паводле падпраграмы «Разумны горад» прадугледжваецца падлучэньне абанэнтаў да IMS-плятформы, увядзеньне тэхналёгіі GPON. 90 % устаноў адукацыі падключацца да праекту «Электронная школа».

Савет міністраў падрабязна расьпісаў сваё бачаньне разьвіцьця Аршанскага раёну да 2023 году. З гэтай мэтай урад ухваліў меры, якія забясьпечаць умовы для росту прыбыткаў насельніцтва, камфортнае жыццё ў Аршанскім раёне.

Дзеля рэалізацыі такой мэты прынятая пастанова пра больш эфэктыўнае выкарыстаньне прамысловага, аграрнага, транспартна-лагістычнага, турыстычнага і прыродна-рэсурснага патэнцыялу раёну.

Паводле чыноўнікаў сярэдняя працягласьць жыцьця ў раёне ў 2023 годзе складзе 75,2 года. 25 % ад агульнай колькасьці занятых у эканоміцы Аршанскага раёну будуць дробнымі і сярэднімі прадпрымальнікамі. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў 2019-2023 гадах не павінен перавышаць 0,7 %. Праца ў сельскай гаспадарцы стане прэстыжнай і сярэдні заробак у гэтай сфэры складзе 1 039 рублёў.

Агулам у дакумэнце пазначаныя мерапрыемствы па 18 напрамках: прамысловасьць, АПК, транзыт і лягістыка, транспарт, будаўніцтва, сацыяльная падтрымка, занятасьць, разьвіцьцё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, разумны горад, ЖКП, ахова здароўя, адукацыя, культура, гандаль, турызм і інш. Мерапрыемствы канкрэтызаваны па тэрмінах выкананьня, аб’ёмах і крыніцах фінансаваньня з указаньнем адказных выканаўцаў.

У бліжэйшых плянах чыноўнікаў мадэрнізацыя буйнейшых прадпрыемстваў. Агульнае фінансаваньне па прамысловай падпраграме складзе ажно 429,5 мільёнаў рублёў.Сельская лясная гаспадарка ў раёне атрымаюць амаль мільярд натацыяў з дзяржаўнага бюджэту.

Для раьзвіцця лягістычнай сыстэмы і транзытнага патэнцыялу прадугледжаны будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу са стварэньнем міжнароднага гандлёвага гарадка, рэканструкцыя аэрадрому Ворша, мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры.

Паводле падпраграмы «Разумны горад» прадугледжваецца падлучэньне абанэнтаў да IMS-плятформы, увядзеньне тэхналёгіі GPON. 90 % устаноў адукацыі падключацца да праекту «Электронная школа».

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт