Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка правёў нараду па разьвіцьці адукацыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.02.2019 13:40
Дзяўчат ён раскрытыкаваў за тое, што тыя ня ведаюць як пасмажыць яечню ці прышыць гузік. Усе гэтыя навыкі, маўляў, мусяць набывацца ў школе на ўроках працы.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка правёў нараду па разьвіцьці адукацыі
Сярод іншага кіраўнік Беларусі запатрабаваў пашырыць у школах працоўную падрыхтоўку.
На думку кіраўніка дзяржавы, якую перадае БЕЛТА, працоўнае навучаньне ў старэйшых клясах ня толькі дае школьнікам прафэсійныя навыкі, але й рыхтуе іх да побытавых сытуацыяў. Цяперашняе пакаленьне, лічыць ён, не спраўляецца з побытавымі праблемамі.
«Вы паглядзіце на нашых хлопцаў. Я не ведаю, як яны жэняцца. Чаму іх жонкі выганяюць з дому і сем'і бурацца? Ды таму што нічога рабіць ня ўмеюць! Ён лямпачку не можа ў люстру закруціць, элемэнтарна парамантаваць чайнік або кававарку. Ён ня можа зразумець, чаму яна не працуе. Не ведае, што такое гэбель, фуганак, стамеска, долата, малаток, сякера і як працаваць імі», – абурыўся Аляксандра Лукашэнка. Дзяўчат ён раскрытыкаваў за тое, што тыя ня ведаюць як пасмажыць яечню ці прышыць гузік. Усе гэтыя навыкі, маўляў, мусяць набывацца ў школе на ўроках працы.
Таксама кіраўнік Беларусі запатрабаваў больш увагі надаваць фізычнай падрыхтоўцы ў школе, прышчапляць дзецям здаровы лад жыцця.


Сярод іншага кіраўнік Беларусі запатрабаваў пашырыць у школах працоўную падрыхтоўку.

На думку кіраўніка дзяржавы, якую перадае БЕЛТА, працоўнае навучаньне ў старэйшых клясах ня толькі дае школьнікам прафэсійныя навыкі, але й рыхтуе іх да побытавых сытуацыяў. Цяперашняе пакаленьне, лічыць ён, не спраўляецца з побытавымі праблемамі.

«Вы паглядзіце на нашых хлопцаў. Я не ведаю, як яны жэняцца. Чаму іх жонкі выганяюць з дому і сем'і бурацца? Ды таму што нічога рабіць ня ўмеюць! Ён лямпачку не можа ў люстру закруціць, элемэнтарна парамантаваць чайнік або кававарку. Ён ня можа зразумець, чаму яна не працуе. Не ведае, што такое гэбель, фуганак, стамеска, долата, малаток, сякера і як працаваць імі», – абурыўся Аляксандра Лукашэнка. Дзяўчат ён раскрытыкаваў за тое, што тыя ня ведаюць як пасмажыць яечню ці прышыць гузік. Усе гэтыя навыкі, маўляў, мусяць набывацца ў школе на ўроках працы.

Таксама кіраўнік Беларусі запатрабаваў больш увагі надаваць фізычнай падрыхтоўцы ў школе, прышчапляць дзецям здаровы лад жыцьця.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт