Справы аб зьнікненьні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага прыпыненыя
Расьсьледаваньне спраў аб зьнікненьні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага прыпынена. Адпаведныя паведамленьні атрымалі са Сьледчага камітэта сваякі зьніклых – Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Воўчак.
Як паведамляе Беларускі дакумэнтацыйнага цэнтар, у апавяшчэньнях гаворыцца, што «вытворчасьць папярэдняга сьледзтва па крымінальнай справе» прыпынена «ў сувязі з невысьвятленьнем асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».
«Такім чынам, дзяржава спыняе шукаць зьніклых больш за 19 гадоў таму апанэнтаў улады, усталёўваць вінаватых у гэтых зьнікненьнях і выключае ўсе магчымасьці іх пакараньня. Менавіта таму застаецца прыпыненым з 2006 года справа Дзьмітрыя Завадзкага», – пракамэнтавала рашэньне Сьледчага камітэта кіраўнік Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская.
7 траўня 1999 году пры нявысьветленых абставінах у цэнтры Менска зьнік генэрал Юрый Захаранка. Сышоўшы ў апазыцыю, у 1998 годзе ён узначаліў камітэт па бясьпецы «ценявога» ўрада. Вясной 1999 года актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазыцыяй кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Увайшоў у каманду экс-прэмʼера Міхаіла Чыгіра, езьдзіў па краіне, арганізоўваў групы па зборы подпісаў.
16 верасьня гэтага ж года бясьсьледна зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Прадстаўнікі апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная грамадзкасьць лічаць, што яны былі выкрадзены па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасьці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.
У 2000 годзе ў Беларусі бясьсьледна зьнік тэлеапэратар Дзьмітрый Завадзкі. У 1994-1997 гадах ён працаваў у апэратарскім пуле Аляксандра Лукашэнкі, затым перайшоў на Грамадзкае расейскае тэлебачаньне (цяпер Першы канал). Рана раніцай 7 ліпеня Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Менск. З тых часоў апэратара ніхто ня бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.
Цяпер пад дзеяньнем візавых і эканамічных санкцый застаюцца чацьвёра грамадзян Беларусі, якіх ЭЗ лічыць датычнымі да зьнікненьняў палітыкаў у 1999-2000 гадах: Уладзімір Навумаў (былы міністар унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта), Юрый Сівакоў (у пэрыяд зьнікненьня палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзьмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спэцназа ўнутраных войскаў МУС).
……

naviny.by/ав