Logo Polskiego Radia
Print

Летась беларусы заплацілі 65 мільёнаў даляраў штрафаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.01.2019 10:23
У асноўным за перавышэньне хуткасьці ды піцьцё алькаголю на вуліцы.
Foto: pixabay.com/CC0

139 мільёнаў рублёў – столькі заплацілі беларусы за адміністрацыйныя правапарушэньні ў мінулым годзе, вынікае са статыстыкі МУС.

У цэлым па краіне за мінулы год зарэгістравана больш за 4 мільёны адміністрацыйных правапарушэньняў. Больш за ўсё – за перавышэньне хуткасьці (1,9 мільёнаў спагнаньняў), расьпіваньне сьпіртнога ў грамадзкім месцы (302 тысячы выпадкаў), дробнае хуліганства (55 тысяч) і зьбіцьцё (45 тысяч).

Агульная сума штрафаў склала 139 мільёнаў рублёў, што амаль на 6 мільёнаў больш, чым у папярэднім годзе.

Па віне пʼяных кіроўцаў адбылося 289 аварый. Больш за 20 тысяч беларусаў былі пакараныя за язду пасьля ўжываньня сьпіртнога.

Апроч таго, летась было зарэгістравана 84 тысячы злачынстваў, што на 2,9% менш, чым годам раней. Больш за ўсё іх здарылася ў сталіцы – кожнае пятае па краіне – усяго амаль 17 тысяч.

За год да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі амаль 42 тысячы беларусаў. У цэлым па стане на 1 студзеня ў месцах пазбаўленьня волі ўтрымлівалася каля 33 тысяч чалавек (з іх 237 непаўналетнія).

Паводле TUT.BY/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт