Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка даў Беларускай праваслаўнай царкве $420 тысяч

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.01.2019 10:52
Іх возьмуць з рэзэрвовага фонду кіраўніка дзяржавы.
Спаса-Прэабражэнская царква ў Ракаве/Hanna Zelenko/Wikipedia

Беларуская праваслаўная царква атрымае ад дзяржавы на заробкі і стыпэндыі больш за 905 тысяч рублёў ($420 тысяч). Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб выдзяленьні ў бягучым годзе гэтых сродкаў. Іх возьмуць з рэзэрвовага фонду кіраўніка дзяржавы, інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што Мінская духоўная акадэмія атрымае больш за 180 тысяч рублёў, Мінская духоўная сэмінарыя — каля 337 тысяч, Віцебская духоўная сэмінарыя — амаль 217 тысяч, Мінская духоўная вучэльня Мінскай епархіі — 170,8 тысячы рублёў. Адзначаецца, што аб'ёмы сродкаў былі вызначаны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства ў дачыненьні бюджэтных арганізацый — з улікам колькасьці навучэнцаў і штатнага раскладу адукацыйных устаноў.

euroradio/Белта/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт