Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі прызавуць з запасу на зборы 1400 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.01.2019 16:29
У краіне праходзіць праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых часьцей УС.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі прызавуць з запасу на зборы 1400 чалавек
У краіне праходзіць праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых часьцей УС.
Ва Ўзброеных Сілах у адпаведнасьці з рашэньнем міністра абароны Беларусі распачатая комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых часьцей УС пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба ВС — першага намесьніка міністра абароны генэрал-маёра Алега Белаконева, паведамляе Мінабароны.
Да праверкі прыцягваюцца органы ваеннага кіраваньня апэратыўнага й тактычнага ўзроўняў, мэханізаваныя й танкавыя часьці, падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацый, родаў войскаў, тэхнічнага й тылавога забесьпячэньня.
У ходзе мерапрыемства плянуецца прызваць з запасу каля 1400 чалавек, а таксама атрымаць 20 адзінак тэхнікі з дзяржаўных органаў і арганізацый.
„Для стварэньня абстаноўкі, блізкай да рэальнай, дзеяньні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацый. Завершыцца праверка штабнымі трэніроўкамі й вучэньнямі рознага ўзроўню з баявой стральбой на палігонах Узброеных Сіл”, - інфармуе прэс-служба.
nn.by/аз

belta.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт