Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Ўкраіна зацьвердзілі плян дэмаркацыі на 2019 год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.01.2019 12:28
Дзяржпагранкамітэт: на беларуска-ўкраінскай мяжы неабходна дэмаркіяваць 1.084 кіляметры.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь і Ўкраіна зацьвердзілі плян дэмаркацыі на 2019 год
Дзяржпагранкамітэт: на беларуска-ўкраінскай мяжы неабходна дэмаркіяваць 1.084 кіляметры.
Беларусь і Ўкраіна зацьвердзілі плян дэмаркацыі на 2019 год. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, зацьвярджэнне пляна адбылося на 20-м паседжаньні сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі, якое прайшло ў Гомелі.
Бакі падвялі вынікі выкананьня работ на дзяржаўнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай у 2018 годзе й зацьвердзілі плян работ на 2019 год.
„У сувязі з гэтым сёлета атрымаюць працяг работы па ачышчэньні паласы мацаваньня беларуска-ўкраінскай мяжы і ўсталяваньні памежных знакаў. Акрамя таго, дэмаркацыйная камісія зоймецца вынясеньнем дзяржаўнай мяжы з карты на мясцовасьць і ў зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС”, — гаворыцца ў паведамленьні.
У кастрычніку мінулага году кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Лапо паведаміў журналістам, што на беларуска-ўкраінскай мяжы неабходна дэмаркіяваць 1.084 кілямэтры.
„На сёньняшні дзень з карт на мясцовасьць вынесена больш за 700 кілямэтраў, ачышчана больш за 300 кілямэтраў. І трэба нам сумесна з украінцамі ўсталяваць 3.200 знакаў. На сёньняшні дзень беларускі бок устанавіў больш за 900 знакаў. Дэмаркацыя ідзе плянава, у нас няма ніякіх рознагалосьсяў, усе пытаньні вырашаныя”, - сказаў ён.
Паводле слоў Лапо, раней працэс дэмаркацыі ішоў хутчэй, бо работы праводзіліся на сухапутных участках мяжы. „Цяпер пераходзім туды, дзе балоты. Таксама складанае пытаньне, але мы яго вырашым, - гэта праходжаньне мяжы па зоне адчужэньня. Там павінна спэцыяльная тэхніка працаваць”, - растлумачыў кіраўнік камітэта.
Ён паведаміў, што згодна з плянам дэмаркацыя павінна завяршыцца да 2026 году. „Але мы гэта зробім раней, тут ніякіх праблем няма, ідзе плянавая праца”, - запэўніў Лапо.
У лістападзе мінулага году Дзяржпагранкамітэт таксама паведаміў, што ў лютым 2019-га Беларусь і Ўкраіна плянуюць пачаць работы па вынясеньні мяжы на мясцовасьць у зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС.
аз

Беларусь і Ўкраіна зацьвердзілі плян дэмаркацыі на 2019 год. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, зацьвeрджeньне пляна адбылося на 20-м паседжаньні сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі, якое прайшло ў Гомелі.

Бакі падвялі вынікі выкананьня работ на дзяржаўнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай у 2018 годзе й зацьвердзілі плян работ на 2019 год.

„У сувязі з гэтым сёлета атрымаюць працяг работы па ачышчэньні паласы мацаваньня беларуска-ўкраінскай мяжы і ўсталяваньні памежных знакаў. Акрамя таго, дэмаркацыйная камісія зоймецца вынясеньнем дзяржаўнай мяжы з карты на мясцовасьць і ў зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС”, — гаворыцца ў паведамленьні.

У кастрычніку мінулага году кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Лапо паведаміў журналістам, што на беларуска-ўкраінскай мяжы неабходна дэмаркіяваць 1.084 кілямэтры.

„На сёньняшні дзень з карт на мясцовасьць вынесена больш за 700 кілямэтраў, ачышчана больш за 300 кілямэтраў. І трэба нам сумесна з украінцамі ўсталяваць 3.200 знакаў. На сёньняшні дзень беларускі бок устанавіў больш за 900 знакаў. Дэмаркацыя ідзе плянава, у нас няма ніякіх рознагалосьсяў, усе пытаньні вырашаныя”, - сказаў ён.

Паводле слоў Лапо, раней працэс дэмаркацыі ішоў хутчэй, бо работы праводзіліся на сухапутных участках мяжы. „Цяпер пераходзім туды, дзе балоты. Таксама складанае пытаньне, але мы яго вырашым, - гэта праходжаньне мяжы па зоне адчужэньня. Там павінна спэцыяльная тэхніка працаваць”, - растлумачыў кіраўнік камітэта.

Ён паведаміў, што згодна з плянам дэмаркацыя павінна завяршыцца да 2026 году. „Але мы гэта зробім раней, тут ніякіх праблем няма, ідзе плянавая праца”, - запэўніў Лапо.

У лістападзе мінулага году Дзяржпагранкамітэт таксама паведаміў, што ў лютым 2019-га Беларусь і Ўкраіна плянуюць пачаць работы па вынясеньні мяжы на мясцовасьць у зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт