Лукашэнка даручыў «прыбраць» плястыкавыя бутэлькі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.01.2019 14:50
«Ужо прасунутыя краіны, якія перажываюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад плястыка.(...) Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць».
pixabay.com/Public Domain CC0
Лукашэнка даручыў «прыбраць» плястыкавыя бутэлькі
Кіраўнік Беларусі заявіў, што даручыў забараніць выкарыстаньне плястыкавых бутэлек у харчовых мэтах.
«Ужо прасунутыя краіны, якія перажываюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад плястыка. Я нядаўна даручыў прыбраць плястыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом. Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць», – цытуе Лукашэнка ягонае прэс-служба.
Ён дадаў, што ў Беларусі любыя напоі ў большасьці сваёй прадаюцца ў плястыкавай тары. Лукашэнка таксама спаслаўся на праведзенае ў Расеі дасьледаваньне, якое сьведчыць, што большасьць сьмецьця зьвязаная з няякасным харчаваньнем.
Лукашэнка падкрэсьліў неабходнасьць стварэньня ў Беларусі эфэктыўнай сыстэмы перапрацоўкі адкідаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1253559
Кіраўнік Беларусі заявіў, што даручыў забараніць выкарыстаньне плястыкавых бутэлек у харчовых мэтах.
«Ужо прасунутыя краіны, якія перажываюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад плястыка. Я нядаўна даручыў прыбраць плястыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом. Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць», – цытуе Лукашэнка ягонае прэс-служба.
Ён дадаў, што ў Беларусі любыя напоі ў большасьці сваёй прадаюцца ў плястыкавай тары. Лукашэнка таксама спаслаўся на праведзенае ў Расеі дасьледаваньне, якое сьведчыць, што большасьць сьмецьця зьвязаная з няякасным харчаваньнем.
Лукашэнка падкрэсьліў неабходнасьць стварэньня ў Беларусі эфэктыўнай сыстэмы перапрацоўкі адкідаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны.Чытаць цалкам:
interfax.by/эж