Logo Polskiego Radia
Print

Расіяне сталі меней верыць у добрыя адносіны зь Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.01.2019 09:50
На тое, што праз год адносіны паміж Беларусьсю і Расіяй будуць лепей, спадзяюцца 33% апытаных, пэсымістычныя прагнозы робяць 6%, а яшчэ 24% мяркуюць, што нічога не зьменіцца.
МаскваМаскваpixabay.com/CC0 Public Domain

Расіяне сталі меней верыць у добрыя адносіны зь Беларусьсю
Паводле апошняга сацыялягічнага апытаньня фонду «Грамадзкае меркаваньне», толькі 50% рэспандэнтаў станоўча ацэньвае цяперашнія беларуска-расійскія адносіны, паведамляе ria.ru. А болей за тры гады таму, у кастрычніку 2015 года, такіх рэспандэнтаў было 79%.
17% рэспандэнтаў ахарактарызавалі адносіны паміж дзьвюма краінамі як кепскія (у 2015 годзе такіх было 6%).
На тое, што праз год адносіны паміж Беларусьсю і Расіяй будуць лепей, спадзяюцца 33% апытаных, пэсымістычныя прагнозы робяць 6%, а яшчэ 24% мяркуюць, што нічога не зьменіцца.
Апытаньне праводзілася 19-20 студзеня ў 104 населеных пунктах 53 суб’ектаў Расійскай Фэдэрацыі сярод 1,5 тысячы рэспандэнтаў. Статыстычная пагрэшнасьць не перавышае 3,6%.
У рэспандэнтаў таксама спыталі пра стаўленьне да беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. 47% апытаных ставяцца да яго добра (у 2015 годзе было 54%), яшчэ 40% паведамілі, што гэтая асоба ім абыякавая (33% у 2015 годзе) і 6% адзначылі, што яны кепска ставяцца да Лукашэнкі (3% у 2015 годзе).


Паводле апошняга сацыялягічнага апытаньня фонду «Грамадзкае меркаваньне», толькі 50% рэспандэнтаў станоўча ацэньвае цяперашнія беларуска-расійскія адносіны, паведамляе ria.ru. А болей за тры гады таму, у кастрычніку 2015 года, такіх рэспандэнтаў было 79%. 17% рэспандэнтаў ахарактарызавалі адносіны паміж дзьвюма краінамі як кепскія (у 2015 годзе такіх было 6%).

На тое, што праз год адносіны паміж Беларусьсю і Расіяй будуць лепей, спадзяюцца 33% апытаных, пэсымістычныя прагнозы робяць 6%, а яшчэ 24% мяркуюць, што нічога не зьменіцца.

Апытаньне праводзілася 19-20 студзеня ў 104 населеных пунктах 53 суб’ектаў Расійскай Фэдэрацыі сярод 1,5 тысячы рэспандэнтаў. Статыстычная пагрэшнасьць не перавышае 3,6%.

У рэспандэнтаў таксама спыталі пра стаўленьне да беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. 47% апытаных ставяцца да яго добра (у 2015 годзе было 54%), яшчэ 40% паведамілі, што гэтая асоба ім абыякавая (33% у 2015 годзе) і 6% адзначылі, што яны кепска ставяцца да Лукашэнкі (3% у 2015 годзе).

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт