Амаль на чвэрць павялічыўся таваразварот Беларусі з Эўразьвязам
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
26.01.2019 10:04
Таваразварот з Расеяй за гэты час вырас на 11%, амаль цалкам за кошт імпарту.
Агулам з краінамі СНД таваразварот вырас на 13,3%.
pixabay.com/Public Domain CC0
Таваразварот Беларусі з краінамі Эўрапейскага Зьвязу ў студзені — лістападзе 2018 году павялічыўся на 24% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2017 году й склаў 15 млрд 935,3 млн даляраў, падлічыў Белстат.
Таваразварот з Расеяй за гэты час вырас на 11%, амаль цалкам за кошт імпарту.
Агулам з краінамі СНД таваразварот вырас на 13,3%.
Да 2017 году таваразварот з Эўразьвязам зьніжаўся цягам больш як трох гадоў, удакладняе БелаПАН. Асноўныя гандлёвыя партнэры Беларусі ў студзені — лістападзе 2018 году Расея — 49,5% таваразвароту,Украіна — 7,7%,Кітай — 5%,Вялікая Брытанія — 4,8%,Нямеччына — 4,6%,Польшча — 3,6%,Нідэрлянды — 2,5%,Літва — 2,1%,Турэччына — 1,4%,Італія, Казахстан — 1,3%Бразылія — 1,1%. Усяго Беларусь гандлюе з 207 краінамі.